Тэмы

16 снежня 2014 года Агульны сход епархій Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў прасіць мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі хадайнічаць перад Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Святым Сінодам аб выдзяленні Беларускай Праваслаўнай Царквы статусу самакіравання ў складзе Маскоўскага Патрыярхату па ўзоры Латвіі, Малдовы і Эстоніі. Што гэта азначае і чаго чакаць?

Пасля прыняцця ў Беларусі новай рэпрэсіўнай рэдакцыі закону “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” у 2002 г. актуалізавалася пытанне рэлігійнай свабоды. Жорсткае рэгуляванне, перашкоды рэлігійнай дзейнасці з боку ўлады спарадзілі напружаную сітуацыю ў рэлігійным полі Беларусі. Што такое “свабода сумлення”? Якія абмежаванні для рэлігійнай дзейнасці могуць і мусяць існаваць? Як хрысціянскія канфесіі ці іх прадстаўнікі бачаць гэтую праблему?

12 сьнежня 2006 года ў прэзыдэнцкай “Советской Белоруссии” з’явіўся ёмісты праграмным артыкул “Наука и общество”. Самым адметным ў гэтым артыкуле быў агрэсіўны наступ на рэлігію. І гэта было не проста прыватнае меркаваньне, а прэзэнтацыя дзяржаўнай ідэалёгіі ў выкананьні першага намесьніка галавы Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прафэсара Анатоль Рубінава.

Царкоўнае жыццё ў тых формах, што ўстаяліся ў сучасным праваслаўі, зайшло ў відавочны тупік. Даводзіцца прызнаць, што цяперашняя звыклая церковность і жыццё ў Хрысце – рэчы зусім не тоесныя. Калі ж мы зайшлі ў тупік, то неабходна, каб зусім не заблудзіцца, неяк вярнуцца ў зыходную кропку і нанова пераасэнсаваць свой шлях...

Страницы