Камунікэ Падрыхтоўчай сустрэчы 15-й сесіі Праваслаўна-Лютэранскага міжнароднай супольнай камісіі. Віфлеем (2010)
Дзеля падрыхтоўкі да 15-й сесіі Міжнароднай Супольнай Праваслаўна-Лютэранскай Камісіі, ейны падрыхтоўчы камітэт сустрэўся ў Віфлееме, Палестына, 25-31 траўня 2010 г. пад апякунствам Ягонае Шчаснасці Патрыярха Іерусалімскага Феафіла ІІІ. Гэтая сустрэча стала працягам новай фазы багаслоўскай працы Камісіі, якая распачалася ў Рэйк'явіку, Ісландыя, у 2009 г. На сваёй 14-й пленарнай сустрэчы на Пафасе, Кіпр, у 2008 г., Камісія вырашыла працягнуць сваю працу па тэме "Таямніца Царквы", засяродзіўшыся на такіх пад-тэмах, як "Прырода і атрыбуты Царквы" (у 2008 г.) і "Місія Царквы" (у 2009 г.).