Больш важнае пытанне
09.05.2011Некаторыя пытанні ніколі не сыходзяць, нават тыя, пра якія мы думаем, што адказ на іх знойдзены раз і назаўсёды. Адно з гэтых пытанняў датычыць пачатку чалавечага жыцця: калі мы, як чалавечыя істоты, насамрэч прыходзім у быццё. Гэта біялагічная праблема, цесна звязана з, але пры гэтым незалежная ад, філасофскага або багаслоўскага пытання пра тое, калі можна вырашыць, што дзіця ва ўлонні ёсць "асобай".
Было прапанавана некалькі адказаў на пытанне пра тое, калі пачынаецца жыццё. Альтэрнатывы наступныя: пры апладненні, з фармаваннем аднаклетачнай зіготы; пры імплантацыі, калі эмбрыён, што развіваецца, прымацоўваецца да сценкі маткі і адбываюцца радыкальныя змены, вядомыя як гаструляцыя і органагенез; пры пачатку руху плода, калі маці ўпершыню адчувае, што дзіця рухацца ў яе ўлонні; пры нараджэнні, калі нованароджанае немаўля робіць свой першы ўдых паветра; альбо на нейкім больш познім этапе, калі дзіця паказала сябе вольным ад генетычных і іншых захворванняў і можа весці "прадуктыўнае" жыццё.
Першыя з двух вымагаюць сур’ёзнага разгляду.
Хрысціян ўсіх традыцый падзеленыя ў думцы, ці адушаўленне наўпростае ці адкладзенае: ці эмбрыён адушаўлёны ад моманту апладнення ці адкал, анімацыя неадкладна або са часам: ці то эмбрыён адушаўлёны ад апладнення, ці ж ён становіцца адушаўлёны (і, такім чынам, сапраўды чалавекам) толькі з моманту імплантацыі. Праваслаўныя хрысціяне, як правіла, схіляюцца на карысць першага пункту гледжання, многія каталікі і пратэстанты прытрымліваюцца апошняга.
У канцы выступу, які я нядаўна рабіў датычна маніпуляцыі над эмбрыёнамі, да мяне падышла жанчына і прадставілася каталічкай і адмыслоўцам па біяэтыцы, якая доўгі час працавала ў сферы эмбрыялогіі. На яе думку, эмбрыён да імплантацыі слушна называць "перад-эмбрыёнам", паколькі ён характарызуецца дзьвюма ўмовамі, якія страчваюцца пры імплантацыі. Па-першае, асобныя клеткі або бластамеры “татыпатэнтныя”, гэта значыць, кожная з якіх утрымлівае поўны набор ДНК - суцэльны, унікальны геном - і патэнцыйна здольная вырасці самастойна ў жывую істоту. Па-другое, існуе велізарны адсотак "страт" сярод эмбрыёнаў, якія яшчэ не імплантаваныя. Паміж 55% і 75% усіх эмбрыёнаў спантанна адрынаюцца з цела маці, а яна нават не ведае, што была цяжарнай. Гэтыя "міні-выкідкі", злучаныя таксама са з'явай "татыпатэнтнасці", прыводзяць сёння многіх, калі не большасць людзей, да думкі, што разглядаць эмбрыёны, яшчэ неімплантаваныя (з пункту гледжання гэтай біяэтыкі) як "субстрат" чалавечага быцця, але не як фактычнае чалавечае жыццё. Гэта неабходная перадумова для развіцця чалавечага жыцця, але няправільна блытаць яго з асобным чалавекам як такім, асабліва ў сувязі, калі мы ўлічым, што ў перыяд да імплантацыі можа адбывацца ўтварэнне блізнят (падваенні).
Гэта разуменне грунтуецца на надзейных навуковых доказах. Радыкальныя пераўтварэнні ў жыцці зародка на справе адбываюцца з імплантацыяй і з'яўленне "першаснай пасы" ці восі цела, з якіх сфарміруецца цэнтральная нервовая сістэма. З гэтага пункту гледжання, утварэнне блізнят больш немагчымае, клеткавая татыпатэнтнасць страчаная, а “страта” зводзіцца да выпадковых спаронаў.
Калі гэты погляд слушны, тады мы можам мець вельмі мала ці зусім не мець этычных пярэчанняў супраць маніпуляцый над эмбрыёнамі, створанымі для мэтаў экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) або даследаванняў стволавых клетак. На дадзены момент існуюць сотні тысяч эмбрыёнаў па ўсім свеце, якія былі створаныя такім чынам. У час працэдураў ЭКА, гэтыя запасныя эмбрыёны, як правіла, замарожваюцца для выкарыстання ў будучыні, або аддаюцца на навуковыя даследаванні. Некаторыя з іх ахвяруюцца парам, што з розных прычынаў, не могуць стварыць свае ўласныя. Калі гэтыя эмбрыёны не з'яўляюцца чалавечымі істотамі, то чаму б не выкарыстаць іх стволавыя клеткі ў медыцынскіх мэтах, нават калі атрыманне такіх клетак будзе азначаць смерць эмбрыёна?
Ёсць шмат прычынаў, з якіх многія людзі сёння жадаюць лічыць “перад-эмбрыён” менш, чым чалавека, просты субстрат чалавечага жыцця, але не само жыццё. З аднаго боку, гэта дазваляе неабмежаваныя даследаванні на эмбрыёнах у рэпрадуктыўных і тэрапеўтычных мэтах, у тым ліку кланавання. Гэта таксама дазваляе ахвярам згвалтавання ці інцэсту прымаць любыя меры, якія могуць быць неабходнымі, для абароны ад цяжарнасці без аніякіх маральных наступстваў (гэта значыць, адкіданне "перад-эмбрыёна" не будзе лічыцца абортам).
Большасць праваслаўных разам з іншымі людзьмі, што выступаюць ў абарону жыцця (pro-life), адмаўляюць паняцце адкладзенага адушаўлення і лічаць, што чалавечае жыццё пачынаецца з апладнення. Я сам абараняў гэтую пазіцыю і па-ранейшаму перакананы ў яе слушнасці: што поўнае чалавечае быццё - як генетычныя, так і развіццё індывідуальнасці - даецца з сінгаміяй (апладненнем), зліццём ядраў бацькоўскіх гаметаў.
Тым не менш, абараняючы гэтую пазіцыю, мы таксама стварылі сур'ёзную перашкоду для даследаванняў, якія могуць прывесці да развіцця лекаў і іншых метадаў лячэння, якія патэнцыйна могуць прывесці да вылечвання неўралагічных і іншых захворванняў (хваробаў Паркінсана, Альцгеймера і інш.) Хоць дарослыя стволавыя клеткі маюць надзвычайны патэнцыял, эмбрыянальныя стволавыя клетак прасцей і танней вырошчваць. Ці заклікае нас Бог да супрацьстаяння гэтым патэнцыйна ратуючым і паляпшаючым жыццё даследаванням? Ці наша супрацьстаянне - гэта проста паўтор адказу Царквы на рэвалюцыю Каперніка: з лепшых меркаванняў, але дэзінфармаванай і памылковай рэакцыяй супраць адкрыцця навукі пра тое, якім чынам Бог кіруе Сусветам?
Як з багаслоўскага, так і з навуковага пункту гледжання, сапраўднае пытанне не "калі пачынаецца чалавечае жыццё?" Гаметы самі жывыя, таму пытанне з'яўляецца аблудным, бо гэта азначае, што няма "жыцця" да зліцця ядраў сперматазоіда і яйкаклеткі. Жыццё чалавека - гэта кантынуум, з пакалення ў пакаленне, ад стварэння першага Адама да прышэсця апошняго Адама.
Пытанне, да якога мы сапраўды павінны звярнуцца, наступнае: "У які момант кантынуума, які цягнецца ад з'яднання гаметаў, праз імплантацыю і гаструляцыю, Бог змяшчае ў біялагічную адзінку, якую мы называем эмбрыёнам, фізіялагічны і маральны статус чалавека?" У момант апладнення або імплантацыі? Відавочна, што гэта больш значнае пытанне. Гэта яшчэ адзін спосаб запытацца, калі Бог надзяляе гэта новае стварэнне Боскім вобразам, які і мае на ўвазе “асабовасць”.
Маючы гэта на ўвазе, праваслаўныя багасловы і спецыялісты-медыкі мусяць глыбока даследаваць як багаслоўскія, так і біялагічныя абгрунтаванні для меркавання, што жыццё насамрэч пачынаецца з апладнення, і рабіць гэта супольна з адмыслоўцамі ў эмбрыялогіі і развіцці плоду. Нам неабходна разам даследаваць, што Бог раскрывае нам пра таямніцы самога жыцця, асабліва на яго пачатковым этапе. У свеце, азмрочаным тэрарызмам, галечай і агульнага пагардай да святасці чалавечага жыцця, дзе маюць шырокі распаўсюд хваробы, што патэнцыйна вылечныя, наўрад ці можа быць больш актуальнае пытанне.
Сайт Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы, #1, жнівень 2003 г.
Яшчэ па тэме Заганнае зачацце? Рэпрадуктыўныя тэхналогіі, кантрацэпцыя, аборты:
- Новы закон пра дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі. Меркаванне католікаў
- МОНИТОРИНГ СМИ: БелаПАН: Белорусская православная церковь осуждает принятие закона о вспомогательных репродуктивных технологиях
- МОНИТОРИНГ СМИ: КОМСОМОЛЬСКАЯ ПРАВДА: Почему суррогатной матерью в Беларуси не может быть незамужняя женщина?
- МОНИТОРИНГ СМИ: TUT.BY: Православная церковь: Беларусь рискует превратиться в репродуктивное эльдорадо
- Предложения Белорусской Православной Церкви в связи с обсуждением проекта Закона «О вспомогательных репродуктивных технологиях и гарантиях прав граждан при их применении»
- Андрей Алешко (заведующий юридической службой БПЦ): "В нашем законодательстве, к сожалению, жизнь ребенка находится под защитой закона только с момента рождения"