МАНІТОРЫНГ СМІ: FORUM 18: Беларусь: забароненая рэлігійная дзейнасць двум каталіцкім святарам

Як стала вядома Службе навін Форуму 18, апошнімі на сёння замежнымі грамадзянамі ў Беларусі, якім было адмоўлена ў дазволе на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці, сталі два польскія каталіцкія прыходскія святары. І святар-купцын а. Яна Банькоўскі, якія служыў прыходскім святаром ў в. Міжэвічы цягам дваццаці год, і святар-езуіт а. Эдвард Смага - вымушаныя былі прыпыніць любую рэлігійную дзейнасць да к. 2009 г. Трэці святар, якому таксама пагражада адмова ў дазволе, паведаміў Форумум 18, што "цяпер усё добра". А. Аляксандар Амяльчэня, які выступае ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі, сказаў, што для адмовы не было прыведзены ніякіх абгрунтаванняў. Ён падкрэсліў, што гэтыя два святары не былі змушаныя пакінуць Беларусь. Ігар Папоў з Горадзенскага аддзелу па справах рэлігій, адмовіўся адказваць на любыя пыіанні, і перад тым, як пакласці слухаўку толькі запытаўся: "Якія святары?". Паводле падлікаў Форуму 18, з 33 замежных грамадзянаў, якім было перашкоджана ажыццяўляць рэлігійную

дзейнасць, больш за дзве трыці з'яўляюцца каталікамі. Святары і манахіні, якія займаюцца такімі сацыяльнымі пытаннямі, як алкагалізм, у першую чаргу становяцца ахвярамі пераследу, прычым адкрыта.

Мясцовыя каталікі паскардзіліся Службе навін Форуму 18, што двум польскім каталіцкім святарам на захадзе Горадзенскай вобласці было адмоўлена ў дазволе на працяг рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі. Святар-капуцын а. Ян Банькоўскі, які служыў святаром у парафіі Звеставання ў в. Міжэвічы цягам дваццаці год, і святар-езуіт а. Эдвард Смага, які служыў у Свята-Траецкай парафіі ў в. Індура, мусілі прыпыніць усякую рэлігійную дзейнасць да канца 2009 г. Трэцяму святару польскага паходжання ў Горадзенскай дыяцэзіі, а. Аляксандру Дрогасу, які служыць у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Вольпе, таксама пагражала адмова ў дазвеоле на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці. Аднак, 4 студзеня ён паведаміў Форуму 18, што "цяпер усё добра".

А. Аляксандар Амяльчэня, які выступае ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх бісупаў Беларусі, сказаў, што для адмовы не было прыведзена ніякіх абгрунтаванняў. Усё, што мы ведаем, гэта што іх дазволы на ажыццяленне рэлігійнай дзейнасці не былі працягнутыя, паведаміў ён Форуму 18 у Мінску 5 студзеня. Ён сказаў, што як наступства адмоваў, Горадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч некалькі разоў заклікаў улады выдаць неабходныя дазволы: "Гэта сведчыць, што рашэнне не працягваць дазволы было прынятае ў Горадні, а не ў Менску."

А. Амяльчэня падкрэсліў у гутарцы з Форумам 18, што абодва святары, якія, мяркуецца, знаходзяцца ў Польшчы, не былі пазбаўленыя магчымасці жыць у Беларусі. Аднак, калі яны вернуцца, яны не змогуць ажыццяўляць рэлігійныя абрады на законных падставах. У верасні 2006 г. у Менску, пасля служэння ўсяго толькі адной імшы без дзяржаўнага дазволу, польскім святаром а. Антоніем Качком, да яго ў захрыстыі падыйшлі мужчына і жанчына ў звычайнай вопратцы, якія прысутнічалі на богаслужэнні. Яны паведамілі а.Антонію, што ён парушыў беларускае заканадаўства, якое рэгулюе рэлігійную дзейнасць (see F18News 3 October 2006 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=849).

Ігар Папоў, начальнік упраўлення па справах рэлігій Горадзенскага гарвыканкаму, 5 студзеня адмовіўся адказваць на любыя пытанні, датычна таго, чаму ўлады адмовілі працягнуць дазволы святароў на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі. "Якіх святароў? Запрашэнні робяцца дыяцэзіяй. Спытайцеся ў іх, ці яны іх запрашалі," - і паклаў слухаўку.

Мінулыя адмовы ў дазволе на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці

Паводле падлікаў Форуму 18, з 33-х замежных грамадзян, пазбаўленых права на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі з 2004 г., дзве трэці з'яўляюцца каталікамі, а большасць астатніх складаюць пратэстанты. Святары і манахіні, якія займаюцца такімі сацыяльнымі пытаннямі, як алкагалізм, у першую чаргу становяцца ахвярамі пераследу, прычым адкрыта.

Дазволы чатырох польскіх каталіцкіх святараў, а таксама трох манахіняў на рэлігійную дзейнасць у Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Горадзенскай дыяцэзіі былі перапыненыя ў снежні 2008 г. Улады праігнаравалі шматлікія звароты з боку каталіцкіх супольнасцяў з просьбай адмяніць рашэнне аб адмове. (гл. F18News 7 January 2009 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=1237). Два грамадзяніны Даніі, Эрлінг Лаўрсэн і Рольф Берген, атрымалі ордэры на дэпартацыю ў лютым 2009 за ўдзел у служэнні ў харызматычнай царкве "Жывая вера" ў Гомелі. (гл. F18News 15 July 2009 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=1326).

"Ужо не ў першы раз такія рэчы адбываюцца ў нашай дыяцэзіі"

Каталіцкія вернікі з Індурскага прыходу паведамілі Форуму 18, што а. Смага (якому 63 гады) з'ехаў у Польшчу ў лістападзе 2009 г. па стане здароўя, і толькі пазней яны даведаліся ад біскупа Кашкевіча, што ўлады адмовілі а. Смагу ў дазволе на вяртанне да рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі. "Толькі адзін святар - жыхар Беларусі - застаўся стырнаваць прыход," -  паскардзіўся 4 студзеня мясцовы каталіцкі вернік Форуму 18. - "Нам вельмі патрэбны другі святар. Гэта ўжо не ў першы раз такія рэчы адбываюцца ў нашай дыяцэзіі."

Каталіцкі вернік з Індуры паведаміў, шт гэтуль незразумела, дзе дыяцэзія зможа знайсці іншага святара для служэння на прыходзе: "Зразумела, толькі, што ні ў якім разе не ў Польшчы".

А. Банькоўскі сказаў горадзенскаму карэспандэнту польскага штодзённіка Gazeta Wyborcza, што ўладам не падабалася, што ён служыць імшу па-польску, на мове, на якой размаўляюць ці якую разумеюць большасць каталікоў Беларусі - асабліва ў такіх рэгіёнах, як Горадня, якія мяжыць з Польшчай і маюць этнічна неаднароднае насельніцтва.

Афіцыйныя аргументы на карысць адмоваў

З тых, хто абараняў законнасць адмоваў у выданні святарам дазволаў выконваць рэлігійную дзейнасць, была Марына Цвілік з апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у сталіцы - Менску. "Дакументы гэтых таварышаў не былі пададзеныя правільна," - скаўаоа яна Форуму 18 у Менску 4 студзеня, - "Што тычыцца Банькоўскага, то мы з дыяцэзіяй дамовіліся, што ягоныя дакументы не поўныя, і што яны іх перадашлюць. Але яны гэтага не зрабілі. Што тычыцца Смагі, ён хворы і не можа служыць".

Калі мы спыталі, ці не адказнасць гэта самой рэлігійнай супольнасці, вырашаць, хто дастаткова здаровы, каб служыць, а не справа дзяржавы, Цвілік адмовілася адказваць.

На пытанне, што, калі б дакумент а. Банькоўскага былі пададзеныя зноў, ці атрымаў бы ён дазвол на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі зноў, Цвілік адказала: "Магчыма, што было б прынятае станоўчае рашэнне - калі б дакументы былі сфармуляваныя правільна".

Цвілік заявіла Форуму 18, што тое, на якой мове святары вядуць служэнне, не мела дачыненне да прынятага рашэння не працягваць іх дазволы на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці. Але яна падкрэсліла, што рэлігійныя служэнні мусяць праводзіцца на "нашых мовах", якімі, паводле ейнага вызначэння, з'яўляюцца руская і беларуская: "Хаця б адзін раз на месяц яны павінны служыць ці прынамсі рабіць казанне па-руску ці па-беларуску".

На пытанне, ці выключна да Каталіцкай Царквы выстаўляюцца адмысловыя лінгвістычныя патрабаванні, альбо такія ж патрабаванні таксама існуюць і да Рускай Праваслаўнай Царквы (у якой служаць па-царкоўна-славянску), мусульман (якія карыстаюцца арабскай), габрэяў (якія карыстаюцца габрэйскай) ці Армянскай Апостальскай Царквы (якія карыстаюцца грабарскай ці класічнай армянскай), Цвілік заявіла, што аднолькавыя патрабаванні выстаўляюцца да ўсіх канфесіяў.

Яна адмовіла абмяркоўваць далейшыя пытанні і паклала слухаўку.

Цвілік і раней выкарыстоўвала пытанне мовы набажэнства ў якасці аргумента для абгрунтаваня парушэння свабоды сумлення дзяржавай (гл. F18News 23 December 2008 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=1235).

Царква адмаўляе заявы ўладаў аб тым, што дакументы былі няпоўныя.

А. Амялчэня (ККББ) адмаўляе меркаванні аб тым, што заява для а. Банькоўскага была няпоўнай. "Гэта добра адпрацаваная працэдура, праз якую мы праходзім цягам многіх гадоў," - сказаў ён Форуму 18. Што тычыцца а. Смагі, а. Амялчэня сцвердзіў, што пытанне аб здароўі святара мусіць вырашаць дыяцэзіяльны біскуп, а не дзяржава.

Ён сказаў, што дыяцэзіі мусяць штогод абнаўляць дазвол на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці для замежных святароў і манахінь, апроч Горадзескай вобласці (і дыяцэзіі), дзе гэта працэдура мусіць паўтарацца што шэсць месяцаў. Паводле ягоных словаў, ён не ведае, чаму ў Горадні сістэма іншая.

А. Амяльчэня сказаў, што дзяржаўныя ўлады не звярталі ўвагу на мову, як на прычыну адмоваў, але настойліва адзначыў, што менавіта Царква мусіць вырашаць, на якой мове мусяць праводзіцца богаслужэнні: "Мы служыцм на мове, якую вернікі разумеюць і на якой размаўляюць."

Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў 4 студзеня Форуму 18, што ўсе сорак ці каля таго замежных каталіцкіх святароў і каля дзесяці манахінь ягонай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі сёлета атрымалі працяг сваіх дазволаў на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці. Але ён адзначыў, што калі падобныя адмовы здараюцца, як гэта адбылося ў Горадзенскай дыяцэзіі, пакутуюць звычайныя вернікі.

Дзяржаўныя чыноўнікі таксама працягваюць свае дзеянні супраць поўнаевангельскай Царквы Новае Жыццё ў Менску. 4 студзеня царква атрымала позву з Менскага Камітэту па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя, сцвярджаючы, што Царква забрудзіла зямлю вакол свайго будынка алейнымі плямамі, што прывяло да шкоды ў буйных памерах (гл. F18News 6 January 2010 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=1393).

Пераклад з ангельскай мовы - партал "Царква"

Службы навін Форуму 18

Фелікс Корлі

Рубрыка: