Заключнае камунікэ сустрэчы Міжправаслаўнай падрыхтоўчай камісіі ў Шамбезі 22-26 лютага 2011 г.

 

Міжправаслаўная камісія, якая мае статус падрыхтоўчай да Святога і Вялікага Сабору Праваслаўнай Царквы, правяла нараду ў праваслаўным цэнтры Ўсясветнага Патрыярхату ў Шамбезі (Жэнева) 22-26 лютага 2011 г. Працу камісіі ўзначаліў Мітрапаліт Пергамскі Ян, прадстаўнік Усясветнага Патрыярхату. Ягоная Высокасць Мітрапаліт Швейцарскі Ерамія кіраваў сакрытарыятам.

 

Міжправаслаўнай камісіі было даручана завершыць даследаванне пытанняў аўтакефаліі і ўмоваў яе абвяшчэння, а таксама праваслаўных дыптыхаў.

 

Пасля ўступнай прамовы Старшыні і ягонага сакратара, Камісія працягнула разгляд умоваў падпісання томаса аб аўтакефаліі, пытання, якое засталося без вырашэння з мінулай нарады. Доўгая дыскусія на гэтую тэму не дазволіла прыйсці да адзінагалоснага рашэння, такім чынам, не было дасягнута згоды па пытанні аўтакефаліі і спосабаў яе абвяшчэння, і гэтая тэма мае быць адкладзеная для новага разгляду.

 

Камісія абмеркавала пытанне праваслаўных дыптыхаў і даследавала яго розныя кананічныя і эклесіялагічныя аспекты; а таксама апісала існуючыя ў гэтай сферы практыкі праваслаўнай Царквы; і адзінадушна выказала меркаванне аб неабходнасці усталявання аднастайных дыптыхаў у Праваслаўнай Царкве - як практычнага выражэнне яе еднасці.

 

Таксама камісія разгледзела крытэры, якія на сёння ўжываюцца датычна ўключэння Царквы ў святыя дыптыхі.

 

Камісія даследавала запыт Цэркваў Польшчы і Албаніі датычна іх аднастайнага размяшчэння ў святых дыптыхах Праваслаўных аўтакефальных Цэркваў, пачынаючы з Царквы Польшчы, якая прапанавала такую адаптацыю дыптыхаў Праваслаўных Цэркваў.

 

Камісія разгледзела запыты: 

a) Найсвятой Царквы Грузіі датычна яе ўзняцця на 6-е месца ў святых дыптыхах Праваслаўных Цэркваў,

b) Найсвтой Царквы Кіпра датычны яе ўзвядзення на больш высокае месца ў святых дыптыхах Праваслаўных Цэркваў,

c) А таксама засведчыла наяўнасць разнастайнасці ў святых дыптыхах, датычна ўключэння Цэркваў, непрызнаных з агульнаправаслаўнага пункту гледжання як аўтакефальных.

 

Камісіі канстатавала немагчымасць дасягнення адзінадушнай згоды датычна гэтых пытанняў.

 

† Мітрапаліт Пергамскі Ян, Старшыня

Пераклад з грэцкай мовы - Партал "Царква"

Паводле афіцыйнага сайта Ўсясветнага Патрыярхата

Рубрыка: