Сыход Мітрапаліта Ёны: у адпачынак ці ў адстаўку?

 Паводле справаздачы з Жэневы на грэцкім вэб-сайце Romofea.org мінулым вечарам, на падставе "эксклюзіўнай інфармацыі" з ананімнай крыніцы, Мітрапаліт Ёна быў зняты з пасады Прадстаяцеля, а архіепіскап Нафанаіл быў прызначаны Сінодам епіскапаў ПЦА часовым адміністратарам. Раней, у той самы дзень, Ціхан, епіскап Лос-Анджэлескі на спачыне, напісаў у Інтэрнэце кароткую зацемку наступнага зместу: "З Мітрапалітам Ёнам... учынілі як з "Епіскапам Мікалаем - прымусовы адпачынак. Часовым намеснікам Першаіерарха быў названы архіепіскап Мікалай Поп, а епіскап Мелхіседэк быў прызначаны канцлерам на змену прот. Аляксандру Гарклаўсу". Аднак гэтая гісторыя спачатку не былі ні пацверджаная, ні абвергнутая афіцыйным сайтам ПЦА - OCA.org.

OCANews.org, аднак, атрымала пацвярджэнне са шматлікіх крыніцаў, што Мітрапаліт Ёна насамрэч быў адпраўлены ў адпачынак, і што сапраўды часовым намеснікам быў прызначаны архіепіскап Нафанаіл. Аднак дагэтуль няясным застаецца лёс а. Гарклаўса. Паводле крыніцы, блізкай да Царкоўнай Управы, туды сёння раніцай мусіў прыехаць епіскап Міхаіл (Дагуліч), каб абмеркаваць рашэнні Сіноду з а. Гарлаўсам. (А. Гарклаўс вярнуўся з Санта Фэ ўчора да заканчэння пасяджэння Сіноду). Епіскап Мелхіседэк, названы еп. Ціханам у якасці замены Гарклаўсу, быў недаступны для каментара, бо знаходзіўся ў цягніку на шляху ў Піцбург з Санта Фэ.

Заўвага парталу “Царква”: Рашэнні Сіноду аб адпраўцы ў адпачынак Мітрапаліта Ёны і змяшчэння з пасады прот. Аляксандра Гарклаўса былі апублікаваныя пазней.

Як гэта адбылося?

Сінод ПЦА, у склад якога ўваходзяць шасцёра епархіяльных епіскапаў і двае епархіяльных адміністратараў (якія ўдзельнічаюць у пасяджэннях без права голасу), які сабраўся на сваё штогадовае пасяджэнне напярэдадні Вялікага посту, прыняў рашэнне з просьбай да Прадстаяцеля вызваліць пасаду, якое хоць і стала шокавым, але не было нечаканым. З моманту сваёй інтранізацыі, якая адбылася каля 26 месяцаў таму, Мітрапаліт Ёна сутыкаўся з усё большымі праблемамі ў сваёй уласнай епархіі, не прымаючы парадаў і прафесійных кансультацый афіцыйных царкоўных камітэтаў, усё больш і больш адмаўляючыся супрацоўнічаць з кіруючымі органамі ПЦА (у т.л. супрацоўнікамі Ўправы і Мітрапалічай Рады), адчужаўся ад некаторых сястрынскіх Праваслаўных Цэркваў, і ўрэшце, стаў праблемай і для самога Сіноду. Не далі рады шматлікія цягам апошніх 18 месяцаў асабістыя і супольныя спробы з боку яго супрацоўнікаў, Мітрапалічай Рады і яе членаў, асобных епіскапаў і, нарэшце, самога Сіноду, пераканаць Мітрапаліта змяніць стыль кіравання, прыняцця рашэнняў, паводзінаў і дзеянняў - дзеянняў, якія ў вачах многіх тых, хто займае адказныя пасады ў ПЦА, прынеслі надзвычайную шкоду структурам і статусу ПЦА.

Бітва з Царкоўнай Управай у Саясэце

Да крызіснай кропкі гэты ўсё больш праблемны стыль кіравання прывялі тры падзеі, якія адбыліся ў студзені-лютым 2011 г. Напярэдадні новага году Мітрапаліт, які працяглы час рабіў публічныя заявы аб тым, што атмасфера ва ўправе стала "атрутнай", выказаў жаданне замяніць канцлера, а. Аляксандра Гарклаўса, і паставіць на яго месца асобу, якую абярэ сам, а потым хутка перанесці адміністрацыю ў Вашынгтон. (Мітрапалічая Рада папярэдне адзінадушна прагаласавала супраць падтрымкі любога пераезду ў Вашунгтон у гэты перыяд, а таксама супраць разгляду такога пытання да таго, як на Ўсе-Амерыканскім саборы ў Сіэтле ў лістападзе 2011 г. будзе выпрацаваны стратэгічны план). Даўняя антыпатыя Мітрапаліта да а. Гарклаўса (які неаднаразова казаў Мітрапаліту, што жаданні апошняга на дадзены момант не могуць быць выкананыя з-за фінансавых, статуных і юрыдычных прычынаў) была добра вядомая. Мітрапаліт, у якасці магчымай замены,  часта згадваў імя а. Дэвіда Брума (былога сакратара Мітрапалітаў Феадосія і Германа,

якога справаздача Спецыяльнай следчай камісіі называе часткай "бліжэйшага акружэння" Кандраціка), а таксама імя а. Джозэфа Фэстэра (былога сакратара а. Кандраціка), якога ён нядаўна прызначыў настаяцелем кафедральнага сабору Вашынгтону.

Аднак, паводле Статуту ПЦА, службовыя асобы ПЦА (канцлер, сакратар, скарбнік) прызначаюцца "Сінодам з рэкамендацыі Мітрапалічай Рады", але не самім Мітрапалітам. Ёсць інфармацыя, што члены Сіноду спрабавалі ў свой час адгаварыць Мітрапаліта ад гэтага нястрыманага дзеяння, адзначаючы, што Мітрапалічая Рада не можа вітаць такія змены на дадзены момант, асабліва беручы пад увагу тое, што перанос управы ў Вашынгтон ужо даволі доўга абмяркоўваецца. А адстаўка а. Гарклаўса, асабліва ва ўмовах канфлікту, можа стаць патэнцыйна выбуховай, улічваючы, што да Усе-Амерыканскага Сабору засталося ўсяго 7 месяцаў. Мітрапаліту была выказаная парада адкласці такое рашэнне на паслясаборны час, калі, у адпаведнасці з традыцыяй, Мітрапаліт і вылучае кандыдатуры службовых асобаў на наступныя тры гады, і такім чынам, пераход будзе магчымы пераход у адпаведнасці з прынятым парадкам.

Тым не менш, у сярэдзіне студзеня Мітрапаліт публічна склікаў на нараду "Спецыяльную сінадальную камісію", якая мела сустрэцца 3 лютага ў Вашынгтоне і абмеркаваць, паводле словаў прэс-рэлізу ПЦА, "... розныя пытанні, звязаныя з магчымым пераносам канцэлярыі Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы ў Вашынгтон". Прыватным чынам, Мітрапаліт, Епіскап Веніямін (член Спецыяльнай сінадальнай камісіі) і а. Гарклаўс сустрэліся з кандыдатам, прапанаваным Мітр. Ёнам у якасці змены для а. Гарклаўса.

Сустрэча прайшла не на карысць Мітрапаліта. Пасля сустрэчы быў выдадзены новы прэс-рэліз ПЦА, у якім сцвярджалася: "Справаздача (датычна магчымасці пераезду ў Вашынгтон) будзе падрыхтаваная пасля поўнага і дэталёвага вывучэння", а потым яна будзе "... прадстаўленая Святому Сіноду і Мітрапалічай радзе для агляду і кіравання пры прыняцці рашэння. Тэрміну, калі такая справаздача мае быць падтрыхтаваная, не прызначаецца". Да ўсяго, новы кандыдат - святар, таксама блізка звязаны з Кандрацікам, - зняў сваю кандыдатуру з разгляду.

Справаздача Дарадчага камітэту па палітыцы датычна сэксуальных злоўжыванняў

Другая падзея была патэнцыйна нават больш сур'ёзнай. Дарадчы камітэт па палітыцы датычна сэксуальных злоўжыванняў з моманту свайго заснавання ў 2009 г. у якасці механізму ўладкавання справы чытара Пола Сайдботама на падставе прынцыпаў Камітэту па роўных магчымасцях працаўладкання датычна падзеяў на Алясцы, выпрацаваў новую палітыку і вызначыў найлепшыя прыклады ў ПЦА ў дачыненні да вырашэння праблемаў сэксуальных злаўжыванняў. Ягонымі члены, усе прызначаныя Мітрапалітам Ёнам, з’яўляюцца: Старшыня, а. Аляксандар Гарклаўс, а. Эрык Тозі - Сакратар ПЦА; аа. Тэадор Бобаш (Мітрапалічая Рада) і Майкл Мацко (ліцэнзаваныя следчы па сэксуальных злоўжваннях), протадыякан Пітэр Данільчык (Мітрапалічая Рада), д-р Нікіта Эльк (клінічны псіхіятар), сп. Джэймс Спэнсэр, адвакат, які прадстаўляў сп. Сайдботама.

Паводле крыніцаў, блізкіх да Камітэту, у ім як мінімум двойчы за мінулы год абмяркоўвалася магчымасць супольнай адстаўкі ў знак пратэсту супраць дзеянняў - і бяздзеяння - Мітрапаліта Ёны датычны гэтых пытанняў. У абодвух выпадках а. Гарклаўс заклікаў Камітэт устрымацца ад такога дзеяння, зважаючы, якую "шкоду" гэта нанясе Царкве. Замест таго, каб падаць у адстаўку, Камітэт правёў апошнія тыдні пішучы канфідэнцыйную справаздачу на дзеянні і бяздзеянні Ёны, выказваючы Сіноду сваю заклапочанасць.

Шматстаронкавая справаздача, падпісаная ўсімі членамі Камітэту (у т.л. аа. Гарлаўсам і Тозі) была пасланая Сіноду электронным лістом 10 лютага 2011 г. Сярод тэмаў, якія ў ёй закраналіся, былі пытанні датычна абвінавачванняў супраць архіепіскапа Атаўскага Серафіма; праблемы вакол святара Сімеона Харона, манаха, якія разам з групай манахінь з Грэцыі, быў прывезены Мітрапалітам для закладання новага манастыр у акрузе Калумбія; пытанні вакол архімандрыта Ісідора (Брытэйна); занепакоенасць Камітэта адзінаасобным прызначэннем Мітрапалітам следчых па расследаванні сэксуальных злоўжыванняў клірыкаў, якія, на погляд Камітэту, былі недастаткова кваліфікаваныя ў гэтым пытанні; і інш. датычныя пытанні. Надзвычай крытычная справаздача не навязвала Сіноду ніякіх канкрэтных дзеянняў, але папярэджавала, што калі дзеянні - і бяздзеянні - Мітрапаліта і далей не будуць правярацца, гэта прывядзе ПЦА да пастырскіх, юрыдычных і прафесійных праблемаў.

Супрацьстаянне ў Саясэце

Мітрапаліт атрымаў справаздачу, калі ён быў у Даласе з Мітрапалітам Іларыёнам (Алфеевым) з РПЦ на прадстаўленні Араторыі Алфеева. Пасля прачытання справаздачы, раз'юшаны Ёна пакінуў Ірарыёна і вярнуўся ў Ню-Ёрк, каб выказаць свае прэтэнзіі да а. Гарклаўса, які, на погляд Мітрапаліта, стаяў за гэтай крытыкай Камітэту і засведчыў сваю "нелаяльнасць", бо не паведаміў яму аб гэтай канфідэнцыйнай справаздачы Камітэту ў прыватным парадку да таго, як ён быў разасланы ўсяму Сіноду. Сярод ночы Ёна загадаў, каб а. Гарклаўсу быў перыпынены доступ да ягонага кампутара ў Саясэце, а таксама доступ да электронный пошты. На наступны дзень, у пятніцу 11 лютага, узяўшы за сведку епіскапа Майкла (Дагуліча), Ёна прыйшоў у Саясэт і паспрабаваў звольніць а. Гарклаўса, выстаўляючы яму абвінавачанні ў "непадпарадкаванні". А. Гарклаўс адмовіўся прыняць звальненне - звяртаючыся да палажэнняў Статуту - і накіраваў зварот да Сіноду. Тады Гарклаўсу было паведамлена Сінодам, што яму будзе дазволена прысутнічаць на епіскапскай сустрэчы ў Санта Фэ, якая адбудзецца праз 10 дзён, каб патлумачыць свае дзеянні, такія тлумачэнні мусіў даць таксама і Ёна. Апошні быў вымушаны аднавіць доступ Гарклаўса да кампутара.

Гнеў Ёны не сціхае

Аднак Ёна не спыніўся. Ён таксама выступіў супраць епіскапа Веніяміна, пра якога меркаваў, што апошні стаіць за ўзрастаннем крытычнага стаўлення з боку Сіноду да Мітрапаліта. Ёна інструктаваў а. Джэнсана, новага следчага па сэксуальных злоўжваннях (таго самага чалавека, якому адпаведны Дарадчы камітэт выказаў заўвагі), каб той адразу ж пачаў следства супраць епіскапа Веніяміна на падставе неабгрунтаваных абвінавачванняў, якія ўтрымліваліся ў лістах*, аўтарства якіх імаверна належада скампраментаванаму епіскапу Сіцкаму Мікалаю, лістах, якія да таго часу былі ігнараваныя, бо першапачаткова былі выстаўленыя ў інтэрнэце некалькі месяцаў таму.

Тым часам, члены Дарадчага камітэту, даведаўшыся аб рэпрэсіўных дзеяннях Ёны супраць а. Гарклаўса, пачалі абмяркоўваць магчымае накладанне маральных спагнянняў на Ёну, як гэтага вымагаюць пастановы “Найлепшых прыкладаў законапаслухмянасці”, стандартаў, падпісаных самім Ёнам. Некалькі членаў Мітрапалічай Рады падобным жа чынам пачалі рыхтавацца да таго, каб правесці аналагічныя мерапрыемствы на сваёй сустрэчы праз два тыдні.

Справаздача Ёны з Расеі

Гэтыя падзеі - спроба Ёны ажыццявіць пераезд у Вашынгтон, справаздача Дарадчага камітэту, спробы звальнення Гарклаўса, следства супраць Веніяміна - былі не адзінымі рэчамі, якія, нібы ў вір, уцягнулі Сінод ПЦА.  Шмат у каго з кіруючых колаў ПЦА асабістая справаздача Ёны аб ягоных дзеяннях цягам студзеньскай паездкі ў Маскву ў 2011 г., прапанаваная ў пачатку лютага ў справаздачы Сіноду, выклікала не меншую занепакоенасць, чым ягонае бяздзеянне, якое абмяркоўвалася ў Дарадчым камітэце.

Ёна першапачаткова абвесціў, што гэтая паездка з’яўляецца “афіцыйным візітам”, што значыла, быццам ён быў запрошаны ў такой якасці Рускай Праваслаўнай Царквой. Калі ж яму выказалі непаразуменне, ці сапраўды расейцы маглі запрасіць яго ажно трэці раз запар за 18 месяцаў, Ёна змяніў сваё сцверджанне, кажучы, што паездка была “напаў-афіцыйнай”, бо ён планаваў сустрэць Мітрапаліта Іларыёна і Патрыярха. Пазней ён прызнаў, што візіт адбыўся не з запрашэння, а на ягоны ўласны запыт. Масква ж у сваім прэс-рэлізе назвала візіт “прыватным”.

Сінод выразіў сваю занепакоенасць датычна яшчэ адной “прыватнай” сустрэчы паміж трыма іерархамі, асабліва ў святле апошніх заяваў Мітрапаліта аб тым, што ПЦА мусіць “даць новае азначэнне” аўтакефаліі на карысць далучэння зноў да Рускай Праваслаўнай Царквы на правах “максімальнай аўтаноміі”. Тады скептычна настроены Сінод накіраваў суправаджаць Мітрапаліта ў Расею ў якасці “вачэй і вушэй” епіскапа Піцбургскага Мелхіседэка, каб упэўніцца, што Ёна, як яны выказваліся, не “аддаў крамы задарма”.

Крамы ён не “аддаў”, але ў сваёй справаздачы аб паездцы Ёна выказаў, якім чынам ён гэтую краму - ПЦА - бачыць у будучыні.

• Мітрапаліт заявіў, што ў размове з Патрыярхам Кірылам самымі істотнымі выклікі, з якімі сутыкаецца ПЦА, ён назваў “эклесіялагічныя: выклікі, якія ўзнікаюць з-за эклесіялогіі, якая ўспрымаецца праз прызму Сабору 1917 г. і акадэмічнага багаслоўя, дэмакратычнай інтэрпрэтацыі саборнасці, спалучанай з моцнай кангрэгацыяналісцкай анты-епіскапальнай свядомасцю”.

Мітрапаліт заявіў, што атрымаў ухваленне Патрыярха ідэі, каб у ПЦА быў “толькі адзін парадак дня” - “уласна Мітрапалітаў” - і падтрымліваць такі парадак дня - гэта “абавязак” Сіноду..

Далей Мітрапаліт выказаў свае спадзяванні аб манастыры ў акрузе Калумбія, “мэтай і задачай” якога будзе “падрыхтоўка епіскапаў і іншых лідараў Царквы” ў супрацоўніцтве з Патрыяршым Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў і Усецаркоўнай аспірантурай у Маскве. Гэта будзе, паводле словаў Ёны, “вялізнай магчымасцю супрацы з Масквой”.

• Мітрапаліт завершыў сваю справаздачу сцверджаннем, пададзеным вышэй, што ён мае “права” сам прызначаць сваіх супрацоўнікаў, каб быць “акружаным вернымі маладымі мужчынамі”.

Зразумела, што справазда Ёны выклікала больш пытанняў, чым дала адказаў.

• Якой была сапраўдная прычына прапанаванага Ёнам манастыра ў Вашынгтоне? Ці не значыць стварэнне Вашынгтонскага манастыра разам з АЗЦС РПЦ, што да кіраўнічага служэння ў ПЦА будуць рыхтавацца маладыя расейскія манахі? Ці не значыла гэта, што падрыхтоўка епіскапаў і іншых лідараў ПЦА будзе таксама адбывацца ў Маскве? Тады якая ў роля ў падрыхтоўцы нашых будучых царкоўных лідараў, калі яна наогул адводзіцца, належыць тром семінарыям ПЦА? Ці ў будучыні магчымасці займання кіраўнічых пасадаў у ПЦА будуць належыць толькі манахам, як гэта ўяўляе Ёна?

• Ці можна сцвярджаць насамрэч, што мусіць быць толькі адна, Мітрапалітавы, “парадак дня” ў ПЦА, і што “абавязак” епіскапаў менавіта ў яе падтрымцы?

• Ці гэта разумна для любога лідара, а не толькі праваслаўнага Прадстаяцеля, патрабаваць “права” быць акружаным “вернымі маладымі мужчынамі”, якія прапануюць “бессумнеўную падтрымку”? Што б значыла такая “бессумнеўная падтрымка”, калі б яна тычылася ягонага плану ў 2009 г. аб зліцці Свята-Ціханаўскай семінарыі са Свята-Ўладзімерскай? Ці ў ягонага сцверджання ў 2010 г., быццам аўтакефалія ПЦА мае “адносны” характар, і што ПЦА мусіць “даць ёй новае вызначэнне” як “максімальнай аўтаноміі” ў складзе Маскоўскага Патрыярхата? Ці падтрымка ягонай спробы ў 2011 г. замяніць супрацоўнікаў і перанесці канцэлярыю ПЦА ў Вашынгтон, нават не дамагаючыся агульнай згоды?

• Ці сапраўды Ёна думае, што Ўсе-Амерыканскія Саборы ўяўляюць сабой “кангрэгацыялізм”, ці што нашыя епархіяльныя ці прыходскія рады абуяныя “анты-епіскапскім” пачуццём? Ці сапраўды ён бачыць гэта, гледзячы на гісторыю ПЦА, яе традыцыі і палітыку?

• Што здарылася з чалавекам, які ў 2008 г. мужна заявіў, што Царква “была згвалтаваная” яе двума папярэднімі Мітрапалітамі, і што “ўлада - гэта адказнаць”, даючы Царкве надзею на тое, што надыходзяць новыя часы?

Высвятляецца, што ў гэтага чалавека асабіста дакладана такія самыя аўтакратычныя погляды, як і ў ягоных папярэднікаў - без іх адданасці незалежнай ПЦА.

Вырашальная бітва ў Санта Фэ?

Усё гэта разам: дзве справаздачы, якія з’явіліся ў пачатку лютага, спробы Ёны звольніць Гарклаўса і распачатае ім следства супраць епіскапа Веніяміна; і Сінод нічога не заставалася, як пачаць нарэшце разбірацца з праблемай Мітрапаліта Ёны, замест таго, каб працаваць паводле запланаванага парадку дня, у т.л. прапанаванай Ёнам ідэі па рэструктураванні ўсіх епархій.

Хаця нельга сказаць, што Ёна стаў галоўнай тэмай для дыскусіі ўпершыню. Цягам апошніх двух год Мітрапалічая рада правяла ўжо дзве сустрэчы з Мітрапалітам датычна ягоных дзеянняў і бяздзеяння, якія сталі, паводле трапкай заўвагі аднога з яе членаў, “прадстаннем перад Ісусам”.

І вось яшчэ раз гэта здарылася. Пытанне, якое паўстала перад Сінодам цяпер, гэта не толькі няправільныя рашэнні Ёны, у няслушнасці якіх ён ніколі не прызнаваўся, а калі яго “прыпіралі да сцяны”, то заўжды ў якасці апраўдання ён спасылаўся “недахоп падрыхтоўкі” ці “недахоп досведу”, але ніколі не прызнаваў падставаў для заклапочанасці ці любых абмежаванняў для сваіх дзеянняў, апроч тых, якія былі выгадныя яму самому.

Напрыклад, у час Вялікага посту 2009 г., на службе Трыюмфу праваслаўя ў Даласе, Мітрапаліт дазволіў сабе супярэчлівае выказванне на адрас Ўсясветнага Патрыярхату. Ягоныя выказванні сталі паўсюдна вядомыя дзякуючы YouTube, і прынеслі значную шкоду стасункам ПЦА і Канстанцінопаля, аж да такой ступені, што была адмененая запланаванае паездка новага Мітрапаліта ў Стамбул, а ўдзел ПЦА ў маючай адбыцца епіскапскай Асамблеі быў скарочаны, і ПЦА вымушаная была выбачацца.

Калі яго папрасілі даць тлумачэнне, навошта ён так учыніў, Мітрапаліт пачаў адмаўляць, што казаў нешта некарэктнае, але калі гэтага пытання перад ім не знялі, ён заявіў, што яго проста няслушна зразумелі, і тое, што было ўсімі пачута, гэта зусім не тое, што ён меў наўвеце. Хаця насамрэч, ён меў на ўвеце менавіта тое, што і сказаў. І толькі пазней стала вядома, што Мітрапаліта неаднаразова папярэджвалі старэйшыя дарадцы ПЦА не рабіць такіх каментароў, бо яны баяліся менавіта таго, што насамрэч і адбылося. Але ў яго быў свой парадак дня, і яго нельга было спыніць.

А ў гэтым парадку дня, калі ён адмаўляўся нават наведаць Сайясэт, стаялі і ягоныя планы па пераездзе ў акругу Калумбія, па заснаванні манастыра ў акрузе Калумбіі, аднабаковае падпісанне Манхэтанскай дэкларацыі, і інш.

Сярод кіруючых органаў ПЦА ўзрастаў страх, што Ёна не толькі не зменіцца, але што ён і не можа змяніцца. І гэта было нежыццяздольным.

Сінод прымае рашэнне

Такім чынам, Сінод сабраўся ў панядзелак 21 лютага ў Санта Фэ, ў шыкоўным гатэлі на спа-курорце, абраным Мітрапалітам (Ла Фонда, якая ўзвышаецца над Плацай), меў вырашыць лёс Гарклаўса і Ёны, а з імі і лёс усяе ПЦА. Ёна ўсведамляў, што ягонае мітрапаліцтва пад сур’ёзнай пагрозай, калі ён прыехаў у Санта Фэ. За тыдзень перад тым у Місісіпі на пастырскай канферэнцыі епархіі Поўдня ЗША Мітрапаліт адкрыта казаў на сходзе клірыкаў і міран, што “невялікая групоўка” робіць спробы яго “змясціць”**.

Гэтай “маленькай групоўкай” аказаўся Сінод ПЦА.

-------------------------------------

 * OCA News.org ніколі не публікавала гэтыя лісты, бо іх аўтэнтычнасць не магла быць правераная, т.я. епіскап Мікалай ніколі не заяўляў, што яны належаць яму. Больш за тое, калі епіскап на спачыне сапраўды мае сур’ёзныя кананічныя абвінавачанні супрць епіскапа Веніяміна, ён бы ведаў як і дзе звярнуцца да адпаведных царкоўных уладаў. А ён так ніколі не рабіў.

 ** На той жа самай сустрэчы Ёна таксама папярэдзіў гэтую епархіяльную канферэцыю, каб яны ніколі не наведвалі “парнаграфічныя” вэбсайты “кшталту OCANews.org.” Больш за тое, ён нават паўтарыў слова “парнаграфічныя”, каб зрабіць на ім акцэнт. Як гавораць, "чым больш гэта змяняецца, тым больш застаецца тым самым”.

 Праваслаўныя хрысціяне за справаздачнасць

 Пераклад - партал “Царква”

Рубрыка: