18. Архіепіскап Аргентынскі (з верасня 1971).

У верасьні 1971 года сабраўся Сабор Епіскапаў у г. Манрэалі (Канада). Мяне ня клікалі туды, бо я знаходзіўся на спачынку, заштатам. Аднакя падазраваў, што мяне не абыдуць маўчаньнем і нешта вызначаць. Маё беспрацоўнае становішча ў Сіднэі зьяўлялася бяльмом у вачах мясцовых архірэяў. Мяркуючы, што мне могуць тэлефанаваць з Канады па нейкай справе, я папрасіў гаспадароў сказаць, што мяне няма дома, але калі патэлефануе мой сябра архіепіскап Філафей, паведаміць мне. Якраз патэлефанаваў апошні і перадаў трубку архіепіскапу Віталію. Сказаў, што я прызначаны ў Аргентыну, і запытаўся, калі я думаю туды выправіцца.

Гэтае прызначэньне мяне суцешыла тым, што ўбачу сваю аргентынскую паству і свой катэдральны сабор, у будаўніцтва якога я ўклаў столькі працы і энэргіі. 3 гэтай прычыны з Аргентынай мяне зьвязвалі духоўныя ніты.

Даслалі мне ўказ аб прызначэньні ў Аргентыну. 3 яго я даведаўся. на свой жаль, што мяне прызначылі з умовамі і пагрозамі, што ў выпадку не выкананьня іх Сынод звольніць мяне на спачынак. Апрача таго, Сынод адняў ад Аргентынскай епархіі стары Сьв.-Траецкі прыход і перадаўу вядзеньне мітрапаліту Філарэту. Такім чынам, мой аўтарытэт быў падарваны архірэямі ў прынцыпе. Відавочна, спадзяваліся, што пасьля такіх адносінаў да мяне я адмоўлюся ад Аргентыны. Чатыры архіепіскапы, члены Сабору, выказаліся супраць майго прызначэньня ў Аргентыну. Нягледзячы на ўсё гэта, я вырашыў ляцець у Аргентыну часова, пакуль мяне ня звольняць зноў на спачынак. Сваім сябрам у Сіднэі я сказаў пра тое, бо яны старанна прасілі мяне заставацца ў Аўстраліі і дажываць там свой век. Яны абяцалі купіць мне дом, дзе я мог бы жыць і зрабіць сваю дамавую царкву. 3 меркаваньнем на адзін год я выправіўся ў Аргентыну.

У палове сакавіка 1972 года я разьвітаўся з сябрамі ў Сіднэі. Перад маім адлётам у Буэнас-Айрэс яны ўрачыста і шматлюдна сьвяткавалі 30-годзьдзе маёй архірэйскай хіратаніі. Ганаравалі мяне банкетам у саборнай залі. Многія прыехалі на аэрадром правесьці мяне. 3 сумам я разьвітваўся з усімі, усьведамляючы, што яны без мяне застаюцца авечкамі без пастыра і духоўнага бацькі. Усіх натхняла надзея на хуткае маё вяртаньне да іх.

Пасьля вяртаньня ў Буэнас-Айрэс я адчуў у сваёй старой грамадзе сяброў і ворагаў, але апошнія адышлі ад мяне ў Сьв.-Траецкі прыход і там замоўклі. Мая аргентынская паства была задаволеная маім вяртаньнем. Многія выказвалі ўголас сваю радасьць. Я зьвярнуў увагу на запушчаны сабор. Не было гаспадара, які з любоўю клапаціўся б пра яго. Давялося мне пасьпешліва прасіць фарбавальніка Л. Казанцава фарбаваць сабор. Неўзабаве я высьвеціў яго ў дыякана, але ён доўга не пажыў.

Мая дзейнасьць у Аргентынскай епархіі зводзілася да правядзеньня Набажэнстваў у храмах і ў сваім саборы, а таксама да пропаведзі Слова Божага. Зробленая мною спроба ўзнавіць духоўныя размовы з моладзьдзю ня мела посьпеху, бо гэтая моладзь ня ведала рускай мовы. У 1974, 1976, 1978 гадах лятаў у Нью Ёрк на паседжаньні Сабору Епіскапаў. У1974 годзе быў на ўрачыстасьцях сьвяткаваньня 10-годзьдзя ў мітрапалітным сане ўладыкі Філарэта. У кастрычніку 1978 года наведаў Сіднэй і сваіх сяброў там. Многія ўжо памерлі, іх я згадваў у малітве. Шчымліва было ўсьведамляць, што іх болып няма ў жывых. Абставіны складваліся так, што доўга я ня мог заставацца ў Сіднэі. Архіепіскап Аўстралійскі Феадосій прапанаваў мне служыць у катэдральным саборы, што знаходзіўся ў яго вядзеньні, але я адмовіўся. Маліўся з сваімі старымі сябрамі ў іншай царкве. Наведваньне Сіднэя вельмі мяне задаволіла. Там я ліквідаваў усе свае справы і рэчы, што чакалі мяне. Вяртаўся Чылійскай авіяцыйнай лініяй. Начаваў у Саньцьяга ў архімандрыта Веніяміна ў манастыры. Зьдзівілі яго і манашкі Іўліяніі працы на карысьць дзіцячага прытулку ў іх манастыры.

На Архірэйскіх Саборах 1974 і 1976 гадоў мусіў абараняць царкоўную маёмасьць Аргентынскай епархіі ад замаху на яе з аднаго боку "Русского Очага", а з другога - Архірэйскага Сыноду, які падтрымліваў гэты "Очаг". Перамаглі правасудзьдзе і здаровы розум у гэтай справе. Маёмасьць епархіі была выратаваная ад захопу.

У 1979 годзе я сьвяткаваў 50-годзьдзе свайго пастырскага служэньня. Аргентынская паства суцешыла мяне сваім удзелам у маіх урачыстасьцях. 1980 год стаў годам маіх хваробаў у небясьпечнай для жыцьця форме...