5. Паслужны сьпіс. 1.Кодзень. 2.Благадатнае. З.Валомін. 4.Сынадальны архіў. 5.Яблонка Выжна. 6.Кулаковічы. 8.Туркавічы. 9.Кельцы. 10.Варшава.

У царкоўна-адміністрацыйнай практыцы ў Расейскай імпэрыі прынята было весьці паслужны сьпіс пра кожнага сьвятара. Гэтай справай займаліся духоўныя кансысторыі, якія існавалі ў кожнай епархіі і зьяўляліся дапаможнымі органамі епархіяльнага архірэя. У паслужныя сьпісы запісваліся даты нараджэньня і хрышчэньня. высьвячэньня ў дыяканскі і герэйскі саны, атрыманьне ўзнагародаў і пакараньняў, а таксама прызначэньняў і перамяшчэньняў па службе. Гэтая канцылярская практыка мела вялікае значэньне ў царкоўна-адміністрацыйным жыцьці.

У Праваслаўнай Царкве ў Полыпчы паслужныя сьпісы ў кансысторыях вяліся дакладна. Маё сьвятарства пачалося ў лоне гэтай Царквы пасьля высьвячэньня мяне ў герадыякана і гераманаха. Я быў залічаны ў склад Варшаўска-Холмскай епархіі яшчэ тады, калі зьяўляўся студэнтам багаслоўскага факультэта ў Варшаве і жыў тут у студэнцкім інтэрнаце. Так распачаўся мой паслужны сьпіс у гэтай епархіі. Вяла яго Варшаўска-Холмская духоўная кансысторыя.

Пасьля бласлаўленьня мітрапаліта Варшаўскага Дыянісія, 29 студзеня 1928 года ў варшаўскім Марыя-Магдалінскім катэдральным саборы я быў высьвечаны ў герадыякана Алексіем, епіскапам Гарадзенскім. Рэзалюцыяй таго ж мітрапаліта мяне прызначылі на пасаду трэцяга дыякана пры гэтым саборы. Я ня меў музыкальнага голасу і добрага слыху, што абмяжоўвала мяне ў богаслужбах. 3 гэтай прычыны быў незадаволены і рэгент мітрапалітальнага саборнага хору.

На велікодныя студэнцкія вакацыі я накіраваўся ў Пачаеўскую Лаўру. Там прайшоў выдатную богаслужбовую практыку. Служэньне гераманахам у лаўрскіх саборах стала для мяне добрай школай. У Лаўры строга выконваўся богаслужбовы статут і не дапускалася найдрабнейшая памылка. Неабходна было сур'ёзна рыхтавацца да богаслужбаў і быць вельмі ўважлівым падчас іх правядзеньня. Але асабліва моцна я хваляваўся ў час нядзельных і Велікодных богаслужбаў, што адбываліся з асаблівай урачыстасьцю. Калі стаяў сярод манастырскіх сьвятароў - архімандрытаў, ігуменаў, гераманахаў і герадыяканаў з мноствам прыслужнікаў на богаслужбе, мне здавалася, што я знаходжуся на небе і стаю сярод анёлаў і жыхароў неба. Магутны сьпеў царкоўнага сьвецкага хору высока на хорах і манаскага на клірасе напаўняў гукамі вялізны Сьв.-Ўсьпенскі сабор. Мяне, маладога манаха, усё гэта моцна ўражвала. Ад замілаваньня і захапленьня мімаволі цеклі з вачэй сьлёзы. Зразумее гэта толькі той, хто сам перажыў такі сьвяты момант.

На летнія вакацыі з дазволу а. намесьніка Лаўры я паехаў дамоў у вёску. Адчуваў сябе там добра. Усе мае старыя сябры і знаёмцы ў Завітой былі ласкавыя і ўважлівыя. Суседзі-сьвятары, якія раней ня ведалі мяне, запрасілі да сябе на прастольнае сьвята - у Сноў на сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (12/25 ліпеня і 20 ліпеня/2 жніўня). У іх храмах я ўдзельнічаў у служэньні літургіі. Там упершыню пазнаёміўся бліжэй з прыходзкімі сьвятарамі, з іх прыхаджанамі і багамольцамі, якія зрабілі на мяне вялікае ўражаньне сваёй рэлігійнасьцю і ўзьнёсласьцю. Прапаведнікі прачыталі зьмястоўныя павучаньні. Думаю, што былі яны лепшымі нават за гарадзкія ў Варшаве.

Неўзабаве прыйшоў час разьвітацца з родным домам, з усімі дарагімі мясьцінкамі і сьцежкамі, па якіх хадзіў у дзяцінстве. Душа адчувала, што бачу я іх апошні раз. Потым так і не давялося пабываць на радзіме. Прайшло ўжо 50 гадоў, цэлае паўстагодзьдзе, а ўсе гэтыя мясьціны стаяць перад вачыма ўва ўсёй сваёй прыгажосьці і прываблівасьці, як жывыя.

Па дарозе з Завітой у Пачаеўскую Лаўру я моцна прастудзіўся ў вагоне цягніка і захварэў. Прастуда перайшла на лёгкія і ўзнавіла мае застарэлью сухоты. Хвароба ўвайшла ў вострую форму. Мэдыцынскія лекі не дапамагалі. Я быў у разгубленасьці. Аднойчы, стоячы ва Усьпенскім саборы Лаўры на вячэрні ў нядзелю, я глядзеў на Пачаеўскі цудадзейны абраз і шчыра маліўся Прасьвятой Багародзіцы з просьбай вылечыць мяне. Маліўся і плакаў. Заўважыў гэта мой старац і паспрабаваў мяне супакоіць, але гэта не дапамагло, толькі яшчэ болып узрушыла мяне. Гэта былі жыватворныя сьлёзы, яны выклікалі міласьць Божай Маці. 3 таго моманту я пачаў папраўляцца і вылечыўся. Прайшлі дзесяткі гадоў і хвароба не вярталася, толькі старыя рубцы на абодвух лёгкіх нагадвалі пра былыя сухоты. Маім Нябесным Доктарам была Божая Маці.

Напрыканцы сакавіка 1927 (?) года мяне высьвецілі ў гераманаха. Высьвячэньне зьдзейсьніў у Варшаўскім саборы епіскап Крамянецкі Сімон (Іваноўскі), любімы і шанаваны ўсімі архіпастыр. Мітрапаліт часта выклікаў яго для служэньня ў Варшаўскім саборы. Сярод багамольцаў епіскап Сімон карыстаўся вялікай папулярнасьцю. А вось польскія ўлады не любілі яго, бо ён бічаваў іх у сваіх казаньнях. Сан гераманаха адкрываў мне магчымасьць распачаць пастырскую дзейнасьць.

Кодзень

Адслужыўшы сядміцу пасьля высьвячэньня ў гераманаха, я атрымаў камандзіроўку ў мястэчка Кодзень на Падляшшы, дзе не было ні сьвятара, ні царквы. Мястэчка было вялікае, з вялікай колькасьцю праваслаўнага насельніцтва, пазбаўленага духоўнай апекі. Да Першай сусьветнай вайны тут меліся дзьве царквы: адна - новая, прыгожая, каменная, а другая - старая, XVII стагодзьдзя. Падчас вайны абедзьве гэтыя цэрквы забралі палякі-католікі і перарабілі іх на свае храмы - касьцёлы. Праваслаўным, якіх пазбавілі сваіх цэркваў, не было дзе маліцца Богу. Да сьвяткаваньня Вялікадня мітрапаліт Дыянісій паслаў мяне сюды для правядзеньня богаслужбаў у Велікодны тыдзень. Сваё служэньне я пачаў у Вялікі чацьвер. Служыў у маленькай капліцы пасярэдзіне мястэчка. Капліца была настолькі малая, што я адзін мог памясьціцца ў ёй, а народ стаяў вакол у двары пад адкрытым небам. Дажджу не было, але стаяла вільготнае і халоднае надвор'е раньняй вясны. Багамольцы ў вялікай колькасьці акружылі капліцу. Апрача штодзённых Набажэнстваў уранку і ўвечары, я выконваў ахвяры: спавядаў, наведваў хворых, асьвячаў паскі, кулічы і яйкі ў вёсках, куды вазілі мяне на возе па непралазным раздарожжы, мокрай зямлі пасьля расталага сьнегу. Стамляўся я моцна, да таго ж з харчаваньнем было дрэнна: не было часу паесьці строга поснай ежы. У Велікодную ноч на пачатку літургіі я захварэў, закружылася ў мяне галава і я ледзь трымаўся на нагах. Прысутныя праваслаўныя вернікі заўважылі гэта і захваляваліся. Я палка прасіў Бога ўзмацніць мяне для служэньня дзеля народа, які сабраўся на ўрачыстасьць веры і малітвы. Гасподзь умацаваў мяне. Літургію я завяршыў пасьпяхова і прамовіў казаньне. Народ з радасьцю хрыстосаваўся са мною і разыходзіўся па дамах.

У Сьветлы тыдзень я выехаў з Кодзеня ў Варшаву. Праваслаўныя кодзенцы прасілі мяне прыехаць да іх на Тройцу. Я абяцаў. Амаль усім мястэчкам яны праводзілі мяне да ракі Буга, цераз які я пераправіўся на пароме да чыгуначнай станцыі. На сьвята Пяцідзесятніцы я зноў прыехаў у Кодзень. На гэты раз вымушаны быў зьдзяйсьняць Набажэнствы на могілках за мястэчкам, бо польская паліцыя забараніла мне рабіць гэта ў местачковай капліцы. На могілках, сярод магілаў, збудавалі з зялёных галінаў будан накшталт алтара, дзе я служыў, а народ стаяў вакол пад адкрытым небам. Быў гарачы і ветраны дзень. Сьвечкі гасьлі і складана было іх захаваць. Я выкарыстаў гэтую акалічнасьць для свайго палымянага казаньня. Гэта была мая апошняя паездка ў Кодзень, яна пакінула глыбокі сьлед у маёй душы. Мая першая пастырская служба ў Кодзені зрабілася вялікім укладам у маю сьвятарскую дзейнасьць у будучыні.

Благадатнае

Такую назву мела невялікая руская калёнія за 50 кілямэтраў ад Варшавы. Насельніцтва вакол гэтай калёніі было польскае і каталіцкае. Рускія каляністы былі выхадцамі з Цэнтральнай Расеі, стараверамі22, якія прынялі адзіную веру з Праваслаўнай Царквой. Мітрапаліт Дыянісій прызначыў мяне сюды выконваць пастырскія абавязкі. Тут я ня жыў стала, а толькі прыяжджаў з Варшавы ў нядзельныя і сьвяточныя дні для правядзеньня Набажэнстваў. Царква ў Благадатным невялікая, але ўтульная, з іканастасам у стараверскім стылі. Сьпявалі і чыталі на матывы стараверскія - працяжна. Богаслужбовыя кнігі былі стараверскія. Тут я добра пазнаёміўся са стараверскімі звычаямі і парадкамі. За 20 і 15 кілямэтраў адсюль знаходзіліся яшчэ дзьве рускія калёніі: Іванаўка і Скобелеўка. Там рускага насельніцтва было яшчэ менш, але яны належалі ў царкоўна-прыходскіх адносінах да Благадатнага. Цэркваў там не было. Я абслугоўваў і гэтыя дзьве калёніі. Бываў у іх зрэдчас, раз на год, галоўным чынам у Вялікі пост. Праводзіў там Набажэнствы, але езьдзіў з псаломнікам.

Паводле распараджэньня мітрапаліта аднойчы ў нядзелю паехалі ў Благадатнае з місіянэрскай мэтай архімандрыт Сава (Саветаў)23. пазьней епіскап Гарадзенскі і архіепіскап польскіх войскаўу чыне генэрала ў эміграцыі (памёр ў Лёндане, Англія), протаіерэй Кацылоўскі, былы рымска-каталіцкі польскі сьвятар, які прыняў праваслаўнае веравызнаньне, гераманах Афанасій і тры пеўчыя студэнты. У нядзелю адбылося вячэрняе Набажэнства. У царкву прыйшлі шмат палякаў, мясцовых жыхароў, каб паслухаць казаньне а. Кацылоўскага, пра якое паведамілі напярэдадні. Ён прапаведаваў добра і пераканальна. Невялікая царква не магла зьмясьціць усіх слухачоў і многія стаялі на двары. Калі даведаўся пра гэта польскі ксёндз, то забараніў сваім прыхаджанам і ўсяму польскаму насельніцтву хадзіць у "схізматычную" царкву і слухаць там казаньні. Ён папярэдзіў, што. калі хто пойдзе, адлучыць яго ад прычасьця (экскамунікуе). Спалохаліся і болып не пайшлі. Але сам факт, што нашу царкву наведала сотня католікаў і палякаў, каб паслухаць казаньне, сьведчыў пра тое. што польскае каталіцкае насельніцтва шукала ісьціну і прагнула новага вучэньня.

Як сьвятар, абслугоўваў я гэтую супольнасьць з Нараджэньня Хрыстова 1929 года да чэрвеня наступнага года. Як езьдзіў на аўтобусе ў Благадатнае праз горад Гура Кальварыя, з цікавасьцю і зьдзіўленьнем я бачыў старых габрэяў (жыдоў) і маладых, жыхароў гэтага горада, якія насілі на галаве ярмолкі і доўгія пэйсы-валасы і асаблівыя сурдуты да пятаў. Гэта былі хасіды. У горадзе іх было шмат. Яны складалі значны працэнт насельніцтва.

Валомін

Пасьля Благадатнага я атрымаў прызначэньне на пасаду настаяцеля Сьв.-Петрапаўлаўскай царквы ў горадзе Валоміне, каб абслугоўваць супольнасьці пры гэтай царкве. Царква тут разьмяшчалася на вышках у доме рускага і праваслаўнага жыхара Міхальчонка, беларуса з Віленшчыны. Невялікая супольнасьць і невялікая царква радавалі мяне ў многіх адносінах: сваёй сумленнасьцю прыхаджанаў і аздабленьнем маленькай царквы, а таксама цудоўным хорам, якім кіраваў царкоўны стараста Лукарэўскі. Горад знаходзіўся за 30 кілямэтраў ад Варшавы. Сюды я прыяжджаў кожны раз для правядзеньня Набажэнства, вячэрняй і ранішняй літургіі.

Калі я служыў настаяцелем царквы ў Валоміне, здарыўся наступны выпадак. Мяне паклікалі да цяжка хворага на сухоты горла. Ён быў опэрным сьпеваком, аднак і шчырым вернікам і спавядаўся са сьлязьмі. Пасьля прыняцьця Сьв. Хрыстовых Таемстваў ён сказаў мне са сьлязьмі: "Бацюшка! Я не хачу паміраць! Я хачу ўбачыць яшчэ радзіму Расею вольнай ад балыпавікоў!" Я суцяшаў яго як мог, але палка маліўся за яго штодзённа. Прайшоў нейкі час. Болып я ўжо не бываў у Валоміне. Я сустрэў царкоўнага старасту Валомінскай царквы ў Варшаве і запытаўся ўяго пра гэтага сьмяротна хворага сьпевака. Атрымаў адказ, што пасьля споведзі і сьв. Прычасьця ён пачаў папраўляцца і цяпер зноў сьпявае ў опэры. Я выказаў вялікую ўдзячнасьць Госпаду за Яго цудоўную дапамогу хвораму.

Сынадальны архіў

Улетку мне было даручана заняцца ўпарадкаваньнем Сынадальнага архіву. Паказалі, у чым павінна заключацца мая праца. Архіў шмат гадоў знаходзіўся неўпарадкаваным. Трэба было сыстэматызаваць, зрабіць вопіс усіх спраў і дакумэнтаў, а таксама даць кароткі іх зьмест. Маім памочнікам стаў а. Ігнацій (Возераў). Праца ў архіве была складаная і нялёгкая, а галоўнае - у значнай ступені карпатлівая. 3 вялікай цікавасьцю і жаданьнем прыступіў я да гэтай працы. Заняла яна шмат часу. Чатыры месяцы мы з а. Ігнаціем штодзённа старанна працавалі. Спраў у архіве, розных па зьмесьце, было шмат.

Займаючыся ў архіве, я пазнаёміўся з дзейнасьцю Сьвяшчэннага Сыноду Праваслаўнай Царквы ў Полыпчы. Там знаходзілася ўсё ліставаньне па справе правядзеньня аўтакефаліі гэтай Царквы. Былі копіі лістоў да Маскоўскага патрыярха Ціхана24 па гэтай справе і адказы патрыярха яшчэ ў 1923 - 1924 гадах. Некаторыя з іх памятаю і цяпер. Я не меў намеру тады пісаць гісторыю аўтакефаліі, таму не зьбіраў адпаведных дакумэнтаў. Памятаю, што патрыярх Ціхан абвясьціў аўтаномію Царквы ў Полыпчы і ўзьвёў у сан мітрапаліта, якіўзначальваўяе, архіепіскапа Георгія (Ярашэўскага) указам 30 студзеня 1922 года. Архімандрыт Смарагд Латышэнка, былы рэктар Валынскай духоўнай сэмінарыі, забіў яго стрэлам з рэвальвэра 8 лютага 1923 года за правядзеньне аўтакефаліі Царквы. Пасьля яго сьмерці быў выбраны на мітрапалітную катэдру ў Полыпчы архіепіскап Валынскі Дыянісій (Валядзінскі).

У Сынадальным архіве мы знайшлі судовую справу епіскапа Люблінскага Антонія (Марцэнкі), абвінавачанага ў мужаложніцтве з ягоным келейнікам. 3 вялікай увагай я чытаў яго і жахаўся. Мне падалося, што ў гэтай судовай справе не ўсё было чыста, што былі ілжывыя паказаньні. Магчыма, і Сьвяшчэнны Сынод, які разьбіраў гэтую справу, падазраваў ілжывасьць паказаньняў сьведкі, бо паставіўся памяркоўна да абвінавачанага, не засудзіў яго строга, а вызначыў яму месца жыхарства на спачынку ў Мялецкім манастыры ў Палескай епархіі. Пазьней ён быў вікарыем гэтай епархіі. Напрыканцы Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў эміграцыі і жыў у Карлсбадзе. Пасьля заканчэньня вайны ў 1945 годзе вярнуўся на савецкую радзіму ў СССР і там недзе зьнік.

Яблонка Выжна

Гэта было вялікае паселішча ў Карпацкіх гарах у Галіцыі. Жыхары яго перайшлі ў Праваслаўе з Уніі і сваімі сіламі пабудавалі сваю царкву ў сваім мястэчку. Па іх хадайніцтве прызначылі ім праваслаўнага сьвятара. Ён атрымаў адпачынак да сям'і на Валынь, а часова на яго месца камандзіравалі мяне. Прыехаў я сюды позьняй восеньню. У гарах рабілася холадна і часта выпадаў сьнег. Сялянскі домік, дзе я пасяліўся, абгароджаны высокім парканам і крыты саламянай страхой, палохаў мяне так, што ўночы я спаўу ім трывожна, баючыся падпалу уніятамі. Я спачуваў сьвятару, які тут жыў і служыў у царкве. Ён нёс тут нялёгкі пастырскі подзьвіг. 3 харчаваньнем мне было вельмі дрэнна. Малака ўволю, але яно мне хутка апрыкла, а іншых прадуктаў, апрача капусты, не было. У гарах жыта і пшаніца не расьлі. таму жыхары і ня мелі свайго хлеба, а на кірмашы ў горадзе Турке за 12 кілямэтраў па гарах куплялі, але і то толькі як ласунак. Без хлеба я галадаў. Куплялі мне ў горадзе, але ён хутка чарсьцьвеў і высыхаў. Замест хлеба жыхары пяклі ляпёшкі з грубай аўсянай мукі, якую самі малолі ў жорнах. Я ня мог іх ляпёшак разжаваць. Прабыў я тут болып за месяц, пакуль не прыехаў настаяцель, якога я замяняў. Затое палюбіў я прыхаджанаў. Яны прыходзілі доўтімі восеньскімі вечарамі ў хату і прасілі распавесьці ім з гісторыі, як гвалтоўна была ўведзеная Унія з Рымам. Я распавядаў, а яны слухалі, пакуль не скажу, што час ужо спаць. Яны ішлі дадому. Болып за ўсё я пакутаваў ад іх "цюцюню", які яны курылі. Забараніць ім саромеўся. У царкве на літургіі ўсе стаялі паважна і ўзьнёсла ад пачатку да канца: мужчыны па правы, а жанчыны і дзеці па левы бок. Апрануты былі ў палатняныя белыя кашулі з вышытымі каўнярамі і манішкай, зьверху без рукавоў белы кажух для строяў і такія самыя белыя сукенкі з вышыўкамі ў жанчын. Сьпявалі ўсёй царквой, рэгентаў і спэцыяльнага хору не было. Затое з дзіцячых гадоў яны ведалі на памяць літургію. Набажэнства праводзілася на царкоўнаславянскай мове, але з украінскай "вымовай" (вымаўленьнем). Мне вельмі падабаліся агульнанародныя царкоўныя сьпевы. Шкада, што ў нас іх няма. Адтуль я вярнуўся ў Варшаву.

Кулаковічы

На сьвята Нараджэньня Хрыстова мяне камандзіравала царкоўная ўлада ў паселішча Кулаковічы на Холмшчыне. Стаяла марозная і сьнежная зіма. Сьвятара там не было: некуды зьехаў. Яго жонка хварэла на сухоты лёгкіх. Царква і дом сьвятара былі. Там быў і псаломнік. Паводле іхняга вясковага звычаю, я зьдзейсьніў усяночнае дбаньне і ўсьлед за гэтым сьв. Усяночую літургію і пачаў служэньне ў 4 гадзіне раніцы, завяршыў у 7 раніцы. Усю ўсяночную храм быў запоўнены багамольцамі. У царкве зрабілася душна ад мноства народу, таму адчынілі вокны і дзьверы, а на дварэ трашчаў мароз. Праваслаўныя жыхары Холмшчыны - рэлігійныя і высокамаральныя людзі. Я дзівіўся іх выносьлівасьці і супраціўленьню каталіцкаму і польскаму ўплыву, сярод якога яны жылі.

Яблочынскі манастыр

У палове сьнежня наступнага года я атрымаў прызначэньне на пасаду намесьніка Яблочынскага Сьвята-Ануфрыеўскага мужчынскага манастыра25 каля ракі Буг на Падляшшы, а таксама загадчыка прытулку для састарэлага духавенства ў гэтым манастыры. Манастыр невялікі, але вядомы сваім гістарычным мінулым. У часы Уніі ў ім жыў Холмскі праваслаўны епіскап. 3 даўніх часоў у ім славіўся цудадзейны абраз вялебнага Ануфрыя Вялікага, знойдзены ў XV стагодзьдзі на беразе ракі Буг, дзе і пабудаваны быў гэты манастыр. Браціі ў манастыры налічвалася няшмат. Настаяцелем быў архімандрыт Аляксей (Асташэўскі), курэц, стары, які просіцца на спачынак. Зь ім я ўжо пазнаёміўся ўлетку, калі праводзіў свае вакацыі ў манастыры. Стары манах ня быў вельмі адукаваны, але меў вялікі досьвед манаскага жыцьця. Было цікава яго паслухаць. Як старога знаёмага, ён прыняў мяне ласкава. Пасаду намесьніка ў манастыры я атрымаў пасьля свайго сябра гераманаха Філафея, якога перавялі ў іншае месца. Мітрапаліт Дыянісій паслаў яго на два гады ў Канстантынопаль для вывучэньня грэцкай мовы, дзе ён вучыўся ў багаслоўскай школе на востраве Халкі.

Манастыр улетку патанаў у зеляніне дрэваў. Пераважна гэта былі вольхі. Вакол - заліўныя лугі з невялікімі сажалкамі. Каля манастыра рос шматвяковы дуб, у дупле якога маглі памясьціцца тры чалавекі. Ён быў сьведкам вялікага пэрыяду манастырскага жыцьця. Насупраць манастыра на процілеглым беразе ракі Буг знаходзілася станцыя Дубіца чыгункі Брэст-Холм. Цераз раку перапраўляліся паромам. Да Першай сусьветнай вайны тут быў мост. Прастольнае сьвята манастыра, на якое зьбіраецца шмат багамольцаў, адбываецца 12/25 чэрвеня. Раньняй вясной, калі рухаюцца па рацэ крыгі, вада падымаецца і залівае ўсе лугі вакол манастыра. Тады на месяц манастыр адрэзаны ад зьнешняга сьвету і стаіць сярод дрэваў і вады, як чароўны палац. Да ўтварэньня Польскай незалежнай дзяржавы ў 1918 годзе манастыру належалі вялікія зямельныя надзелы, галоўным чынам, лясы. За пяць вёрстаў ад манастыра ў лесе месьціліся манастырскі скіт і могілкі на беразе вялікага Белага возера сярод лесу. Побач зь ім знаходзіліся яшчэ два возеры: Чорнае і Таемнае. Характэрна, што ў Белым возеры вада была празрыстая і белая, а побач, у Чорным возеры, - вада, як смала, чорная. Лясныя надзелы і азёры адабралі польскія дзяржаўныя ўлады. Манастыру пакінулі ворную зямлю і луті.

У манастыры надоўга я не застаўся, толькі на 9 месяцаў, і быў пераведзены ў Туркавічы на Холмшчыне. Шкада мне было пакідаць маляўнічы і ўтульны манастыр. Для яго за кароткі тэрмін я набыў панікадзіла ў храм, некалькі срэбных расаў, звон, падсьвечнікі да іканастаса, абнавіў іканастас у трапэзнай, а таксама прывёў у парадак манастырскі сад, які быў запушчаны. Яблыкі з саду і ўсе садовыя дрэвы здавалі жыду Бідэрману ў арэнду. Брація садавіной з манастырскага саду не карысталася. Па-за агароджай манастыра стаялі дзьве прыгожыя капліцы: Усьпенская і Стрэчанская. На прастольнае сьвята ў іх праводзілі літургію для багамольцаў. У 1934 годзе ў манастыры была адчыненая дыякана-псаломніцкая школа з чатырохгадовым навучаньнем. 3 яе выйшлі сьвятары, дыяканы і псаломнікі. Яна існавала да вайны 1939 года.

Туркавічы

На маё месца ў Яблочынскім манастыры быў прызначаны мой брат па манастве гераманах Ігнацій (Возераў). Яму я здаў свае абавязкі ў манастыры, а сам паехаў у Пачаеўскую Лаўру на багамольле. У той час там быў мітрапаліт Дыянісій з Варшавы. Я папрасіў у яго аўдыенцыі. У архірэйскім доме Лаўры ён прыняў мяне ласкава, выслухаў пра маю няўпэўненасьць у сваёй місіі будаўніцтва манастырскага падворку ў Туркавічах і даў мне сваё павучаньне. Загадаў мне заехаць у Белеў, дзе знаходзіўся нядаўна абноўлены абраз Божай Маці ў адной мясцовай жыхаркі, беднай удавы. Настаяцелем у Белеўскай царкве быў мой калега гераманах Мелітон. Да яго і пасылаў мяне мітрапаліт пазнаёміцца са справай арганізацыі манастырскага падворку.

У Белеў я заехаў па дарозе назад з Пачаева і прагасьцяваў некалькі дзён у свайго сябра а. Мелітона. У яго нядаўна пабудаванай царкве зьбіралася мноства багамольцаў, што прыходзілі з розных мясьцінаў на пакланеньне цудадзейнаму абразу "Взысканйя погйбшйх", які цудоўным чынам абнавіўся. Царкву і гаспадарку ў падворку вялі манашкі. Паўсюль панавалі чысьціня і парадак.

У Туркавічы я прыехаў цягніком ужо позна ў кастрычніку, калі надвор'е было вільготнае, дажджлівае і слотнае. Туркавічы - вялікае паселішча. Міма праходзіла чыгунка, і ў Туркавічах была станцыя. Пасяліўся я ўхатцы селяніна Рамана Казімірчука, сям'я якога клапатліва мяне абслутоўвала. Я займаў асобны пакой, а яго сям'я цясьнілася ў друтім. Нязвыклыя вясковыя абставіны прыгняталі мяне. Я не знаходзіў суцяшэньня для сябе ў вандроўках па парку памешчыка, куды штодзённа хадзіў і ў добрае надвор'е, і ў дождж, і ў сьнег. Шпацыраваў назад і ўперад доўга, болып за гадзіну. Па вуліцы гразь была непралазная, у выніку чаго я вымушаны быў вяроўкамі прывязваць калошы да ботаў, каб у гразі не згубіць іх. У такую гразь я хадзіў у царкву, што стаяла на другім канцы сяла на могілках. Узімку даводзілася ісьці па калені ў сьнезе.

Прызначылі мяне сюды не толькі абслутоўваць рэлігійныя патрэбы туркавічанаў праваслаўных, але таксама для стварэньня манастырскага падворку. У кансысторскім указе пра тое было сказана. На такую справу даў мне сваё блаславеньне мітрапаліт Дыянісій. На мяне ўскладаўся цяжкі абавязак, а па маладосьці і нявопытнасьці гэта здавалася мне не па сіле. Таму я хваляваўся і засмучаўся.

Але ў Туркавіцкай царкве знаходзілася копія цудадзейнага абраза Туркавіцкай Божай Маці. Праваслаўныя вернікі Холмшчыны яго ўшаноўвалі, і на прастольнае сьвята зьбіралася дзесяткі тысяч, каб памаліцца перад сьв. абразам. Прастольнае сьвята спрадвеку адбывалася 2/15 ліпеня, калі стаяла летняя пара. Для Холмшчыны Туркавічы былі сьвятым месцам. Адзін сьвятар склаў наступны верш у гонар Туркавіцкага абраза Божай Маці, які народ сьпяваў у Туркавічах на сьвяце (адпусьце) і дома ці ў час крыжовага ходу. Словы гэтага верша:

Волынь Почаевом слыве,

Яблочыном Подлясье,

А Турковичами живе

Вся земля Холмска наша, і г. д.

3 1902 года да Першай сусьветнай вайны ў Туркавічах існаваў вялікі жаночы манастыр. Палякі яго забралі ў 1919 годзе і пасялілі туды сваіх манашак, якія ўтрымлівалі дзіцячы прытулак для польскіх дзяцей. Нашым манашкам не было дзе жыць у Туркавічах. Дзьве родныя сястры-манашкі жылі ў сяле. Маёй задачай было пабудаваць дом для жыльля манашак і сьвятара.

У час вайны манашкі выехалі ў Маскву і забралі цудадзейны (арыгінальны) абраз Туркавіцкай Божай Маці. Там ён дзесьці згубіўся. Туркавічане заказалі напісаць мясцоваму мастаку Зіню ў Грубешаве копію з цудадзейнага абраза. Яна і захоўвалася ў Туркавіцкай царкве на могілках, прыцягваючы шмат багамольцаў. Ад яе і зьдзяйсьняліся цуды. У гэтай царкве пачаў праводзіць Набажэнствы я і маліцца перад сьвятым абразам аб нябеснай дапамозе ў будаўніцтве манастырскага падворку.

Для зьдзяйсьненьня маёй мэты ў Туркавічах патрэбныя былі грошы і месца для будаўніцтва дома, але я ня меў ні аднаго, ні другога. 3 чаго пачынаць і што рабіць, ня мог даўмецца. Царкоўная каса не давала надзеі на мае мерапрыемствы - яна выплачвала пазыкі за званы. Была толькі адна надзея на дапамогу Царыцы Нябеснай. Да яе я і зьвяртаўся ў сваёй малітве штодзённа.

Надышла вясна 1932 года. Я ў роспачы, што ў мяне нічога не атрымлівалася. Раптам нечакана прыйшла мэцэнатка і ахвяравала неабходную суму грошай на будаўніцтва дома. Я прыняў гэта як цуд дапамогі Божай Маці, за што і дзякаваў ёй. Усьлед за гэтым адзін сумленны туркаўчанін прапанаваў свой невялікі надзел зямлі насупраць царквы на могілках. Становішча выратаванае, і я, не марудзячы, прыступіў да справы. Накрэсьліў плян дома і прапанаваў габрэю Худэсу, гандляру дрэвам, у бліжэйшым мястэчку Тышоўцы пабудаваць дом па маім пляне на працягу аднаго месяца. Ён пагадзіўся ў крэдыт.

3 упэўненасьцю я рыхтаваўся да Туркавіцкага прастольнага сьвята 2/15 ліпеня. Да вызначанага тэрміну Худэс завяршаў будаўніцтва дома. Сваім рапартам я паведаміў духоўнай кансысторыі ў Варшаву пра тое, што дом пабудаваны і мая задача выкананая. Мітрапаліт Варшаўскі Дыянісій надаваў гэтаму вялікае значэньне. Ён выдаў распараджэньне духавенству прыбыць у Туркавічы на храмавае сьвята з крыжовым ходам. Сам ахвяраваў у Туркавіцкую царкву мастацкі мэталічны запрастольны крыж з часткай ад Жыватворнага Крыжа Гасподняга і вялікі такой самай працы сьв. абраз Уваскрэсеньня Хрыстова ў мэталічным ківоце, зробленыя ў майстэрні Пачаеўскай Лаўры. Гэтыя Сьвятыні прынесьлі манашкі Зімненскага жаночага манастыра за 30 кілямэтраў з крыжовым ходам. Апрача таго, вырашыў сам прыехаць у Туркавічы са сваім вікарыем епіскапам Савам і сьвітай з мэтай узначаліць урачыстасьць.

Напярэдадні сьвята мітрапаліт прыбыў цягніком з Варшавы ў Туркавічы. Паводле прынятага парадку, яго сустрэлі крыжовым ходам на чыгуначнай станцыі і суправаджалі праз сяло ў царкву. Па маёй просьбе туркавіцкі памешчык прыслаў па яго свой аўтамабіль, але мітрапаліт вырашыў ісьці з крыжовым ходам з духавенствам і народам, што яго сустрэлі. Прыбыло болып за сотню сьвятароў і тысячы вернікаў. Казалі, што сабралася каля 30 тысяч паломнікаў. Я сустрэў мітрапаліта з крыжовым ходам і духавенствам на цьвінтары свайго храма. Адсюль, з узвышанага месца адкрывалася велічная карціна: рухаліся да нашай царквы па вуліцы ў строгім парадку лес харугваў. адзін за другім несьлі дзесяткі запрастольных крыжоў, мноства духавенства на чале з мітрапалітам Дыянісіям, з епіскапам Савам і тысячы багамольцаў. Ад замілаваньня такой карцінай я заплакаў і ня мог спыніць сьлёз з маіх вачэй. Гэта была незабыўная карціна - урачыстасьць веры і Праваслаўя.

Усяночнае дбаньне зьдзейсьнілі каля царквы знадворку пад адкрытым небам. Стаяла цудоўнае надвор'е. Магутны царкоўны хор пад кіраўніцтвам сьвятара В. Сагайдакоўскага сьпяваў на званіцы і сваім сьпевам напаўняў вялізную прастору. Здавалася, што сьпяваў увесь шматтысячны народ, які сабраўся на ўрачыстасьць. Набажэнства ўзначальваў епіскап Сава, а мітрапаліт стаяў на высокай стасідыі побач з духавенствам. Калі ўсяночнае дбаньне завяршылася, то ўсю ноч служылі малебны і акафісты ля абраза Божай Маці, а багамольцы падыходзілі з узьнёсласьцю цалаваць яго. Ён зьзяўу высокім ківоце, аколены тысяччу сьвечак, заліты, здавалася, нябесным сьвятлом. Усю ноч сьвятары спавядалі багамольцаў, якія прычашчаліся сьв. Хрыстовых Таемстваў Цела і Крыві ў час раньняй і позьняй літургій. Набажэнства ў сьвята закончылася крыжовым ходам на раку Гучву для асьвячэньня вады, а пасьля яго абедам для мітрапаліта. духавенства і ганаровых гасьцей у новым царкоўным доме манастырскага падворку. Мітрапаліт ацаніў маю працу і ўзнагародзіў мяне залатым нагрудным крыжам.

Пасьля заканчэньня Набажэнства ў дзень сьвята, калі багамольцы разышліся, а ў доме засталося духавенства і мітрапаліт, нечакана на чыстым блакітным небе зьявілася на даляглядзе воблака, якое хутка павялічвалася і зацягнула ўсё неба. 3 яго паліў дождж і ўдарыў моцны гром, які трапіў у падводы з карусэлямі, забіў коней і электрычная іскра пранеслася вакол нашага дома з духавенствам, нікому не прынёсшы шкоды. Карусэлыпчыкі-палякі бьші пакараныя за тое, што ўсю нашу літургію гулялі і забаўлялі публіку, разьмясьціўшыся непадалёку ад могілак. Я прасіў іх не перашкаджаць нашаму Набажэнству. але яны сьмяяліся і зьдзекаваліся. Маці Божая пакарала іх за гэта. Пасьля ўжо ніколі не прыяжджалі карусэлыпчыкі на Туркавіцкае сьвята. Зразумелі свой грэх.

У час майго служэньня ў Туркавічах ад сьвятога абраза Туркавіцкай Божай Маці зьдзейсьнілася некалькі цудоўных вылечваньняў хворых, а ў мінулым, як распавядалі мне старажылы ў Туркавічах. было вядома іх шмат. Пад старажытнай пяцісотгадовай царквой захоўваліся мыліцы кульгавых, вылечаных ад Туркавіцкага сьвятога абраза.

Туркавічы і навакольле мелі сваю гістарычную мінуўшчыну. Назва гэтая паходзіць ад "ту туркі". Калісьці сюды прыходзілі туркі ў час вайны з Полыпчай і разьмяшчаліся станам на беразе ракі Гучвы, уздоўжякой працягнуліся Туркавічы. Рака была глыбокая з балоцістымі і дрыгвянымі берагамі. Туркі не маглі яе перайсьці, на супрацьлеглым беразе стаяў горад з крэпасьцю Чэрвень, пра які ў старажытным летапісе сказана: "Кйевскйй князь Володймйрь, шедъ на ляховъ й зая йхъ грады Перемышль, Червень й йные". Туркі не маглі пранікнуць у Чэрвень і заняць гэты горад. Цяпер на месцы Чэрвеня знаходзіцца сяло Чэрмна і высокія валы, рэшткі крэпасьці. Прадмесьцем Чэрвеня было паселішча, якое цяпер называецца Тушыўцы, што азначае - там жылі калісьці шаўцы.

Туркавіцкі абраз Божай Маці ёсьць падабенствам абраза Чанстахоўскай Божай Маці, што знаходзіцца ў Чанстахове ў Полыпчы. Цяпер так званы Чанстахоўскі абраз калісьці быў сямейным абразам князёў Галіцкіх. Польскі кароль Казімір заваяваў Галіцкае княства і далучыў яго да Польскай Кароны. Княжацкі род быў вынішчаны. Спадкаемка гэтага роду жыла ў замку ў Белжэцы на мяжы з Холмскім княствам. Польскі князь Мазавецкі ажаніўся з гэтай князёўнай і павёз яе ў Мазоўша. Княжацкі абоз спыніўся на адпачынаку лесе на беразе Гучвы, дзе цяпер стаіць Туркавіцкі манастыр. У абозе знаходзіўся сьвяты абраз Божай Маці князёў Галіцкіх, які везьлі ў Полыпчу. Калі абоз паехаў, на месцы дзе стаяў сьвяты абраз, зьявілася зьзяньне, і ў зьзяньні пастухі ўбачылі сьвяты абраз. Паведамілі пра гэта сваім бацькам, а тыя сьвятару. 3 крыжовым ходам знойдзены абраз перанесьлі ў царкву, ён праславіўся цудамі вылечваньня хворых. Сьвяты абраз быў названы Туркавіцкім.

Паводле захаваных гістарычных фактаў, на месцы, дзе быў знойдзены сьвяты абраз у Туркавічах, існаваў праваслаўны манастыр, але яго разбурылі ў XVII стагодзьдзі уніяты. Адноўлены ён быў толькі на пачатку ХX стагодзьдзя. Пра гэта мы ўжо згадвалі пры апісаньні Туркавічаў. Туркавіцкі жаночы манастыр XX стагодзьдзя вёў шырокую рэлігійна-асьветную і місіянэрскую працу. На свае сродкі ёнутрымліваўдзіцячы прытулак для дзяўчынак, царкоўна-настаўніцкую школу, шпіталь для бедных, аптэку для раздачы бясплатных лекаў і абслугоўваў хворых. Мясцовае насельніцтва ўспамінала гэта з удзячнасьцю. У 1943 - 1944 гадах польскія банды26 забівалі праваслаўнае насельніцтва ў Туркавічах. тью, што выратаваліся, выехалі са свайго сяла. Туркавічы болып не існуюць, як і ўся Холмшчына. Палякі авалодалі ўсім.

Кельцы

У сьнежні 1932 года мяне перавялі ў горад Кельцы, у цэнтар Польшчы, у гарах. Тут пражывалі рускія і складалі невялікую царкоўную супольнасьць. Прыбыў я туды напярэдадні сьвята Нараджэньня Хрыстова. На кватэру прынялі мяне мясцовыя домаўладальнікі муж і жонка Станюковічы. У іх багатым доме я ўладкаваўся зручна. У іх жа я і харчаваўся. Набажэнствы праводзіў у нямецка-лютэранскай кірсе пасьля іхняга Набажэнства. Былі нязручнасьці, але іншага выйсьця не было. У хуткім часе мне ўдалося ўгаварыць мясцовага рускага гандляра Іванова дазволіць абсталяваць у ягоным доме дамавую царкву. Ён згадзіўся. 3 двух пакояў зрабілі невялікую царкву ў гонар сьвятога Мікалая Цудатворцы. У ёй я і праводзіў Набажэнствы.

У горадзе стаялі дзьве праваслаўныя пяцікупальныя царквы, пабудаваныя ў канцы мінулага XIX стагодзьдзя. Цэрквы цудоўнай архітэктуры. Адну царкву католікі перарабілі на свой храм, а другая стаяла зачыненая з разбураным купалам у цэнтры. Зроблена гэта наўмысна. Хутка яе разабралі. Стаяла яна ў цэнтры горада насупраць каталіцкага катэдральнага сабора і епіскапскага палаца. Яна мазоліла вочы палякам. Я прасіў вярнуць яе праваслаўным, але адмовілі. Да гэтай царквы належаў вялікі двухпавярховы дом, але яго не вярнулі нам. Глум і зьдзек былі зброяй у руках польскіх уладаў.

У сваёй царкве я навучаў дзяцей Закону Божаму, але іх было мала. Па-руску яны ўсе размаўлялі, хоць вучыліся ў польскіх школах.

3 горада Кельцы я штомесяц езьдзіў у горад Радом для правядзеньня Набажэнстваў. Было дзьве гадзіны язды. У гэтым горадзе жыло шмат праваслаўных, якіх я абслугоўваў. У цёплую пару года я служыў у капліцы на праваслаўных могілках за горадам. Гарадзкі велічны сабор, што стаяў у цэнтры горада, быў забраны палякамі і ператвораны ў касьцёл. Ва ўсіх гарадах цэнтральнай Полыпчы праваслаўныя храмы былі ці разбураныя, ці ператвораныя палякамі ў іхнія храмы. Яны помсьцілі рускім за панаваньне Расеі над Полыпчай з часоў імпэратрыцы Кацярыны II. Апрача гарадоў Кельцы і Радом я абслугоўваў невялікую царкоўную супольнасьць у горадзе Астравец-Келецкі. Там я бываў зрэдчас. Набажэнствы праводзіў у залі на фабрыцы. Гасьцінна прымаў мяне доктар-акуліст, хрышчаны габрэй, жонка яго была руская, праваслаўная. У рэлігійным пляне ён вылучаўся вальнадумствам, а ў душы, магчыма, быў габрэем па веры.

Мае прыхаджане ў Кельцах сьвяткавалі Нараджэньне Хрыстова па новым стылі, а ў Радоме - па старым. Двойчы я служыў на гэтае сьвята: па новым і старым календары. Увогуле, у гарадах цэнтральнай Польшчы рускія жылі па новым календары. У Варшаве ўсе сьвяты сьвяткавалі па новым. Рускія і ўсе праваслаўныя прызвычаіліся да гэтага і лічылі, што так лепш.

Высока ў Сьвята-Кршыскіх гарах, у правінцыі Кельцы, разьмяшчалася турма строгага рэжыму, дзе знаходзіліся і праваслаўныя за падпалы, камунізм, забойствы. У Вялікі пост я спавядаў іх, праводзіў літургію ў турме і прычашчаў вязьняў. Умовы жыцьця ў гэтай турме былі цяжкія.

Кельцкія ўмовы маёй пастырскай дзейнасьці дазвалялі мне езьдзіць у горы Карпаты на адпачынак улетку. Мне было гэта неабходна для ўмацаваньня маіх лёгкіх. Вярнуўшыся з Карпатаў напрыканцы жніўня 1934 года, я атрымаў запрашэньне прыбыць у міністэрства асьветы ў Варшаву. Адразу ж накіраваўся туды бліжэйшым цягніком. Там мне прапанавалі пасаду выхавальніка ў дзяржаўным інтэрнаце для студэнтаў праваслаўнага багаслоўскага факультэта Варшаўскага ўнівэрсытэта. Маю кандыдатуру на гэтую пасаду прапанаваў мітрапаліт Варшаўскі Дыянісій. Я згадзіўся. Такім чынам. я хутка разьвітаўся з маімі прыхаджанамі ў Кельцах і Радоме. Яны шкадавалі і спрабавалі прасіць мітрапаліта пакінуць мяне ў Кельцах. Дзеля гэтага езьдзіла ў Варшаву дэлегацыя, але посьпеху ня мела.

Варшава

Мая служба ў студэнцкім інтэрнаце мела выключна пэдагагічны характар, нешта для мяне новае, нязвыклае. Я палюбіў пастырства на прыходах, але мець справу з дарослымі студэнтамі ўнівэрсытэта было нялёгка. Патрэбныя былі такт і вытрымка, а таксама вопыт. Гэта неабходна набываць. Як навічок у такой галіне, я баяўся, што не змагу справіцца са сваімі абавязкамі.

Рэктар інтэрната - архімандрыт, прафэсар, доктар філязофіі Іларыён Васдэкас, рускі грэк, - адрэкамэндаваў мяне студэнтам у інтэрнацкай царкве пасьля вячэрняй малітвы. Прынялі з цікаўнасьцю і добразычлівасьцю. Я адчуў сябе сьмела на сваёй пасадзе. 3 гэтага часу пачаліся мае дзяжурствы ў інтэрнаце. Афіцыйна наш інтэрнат называўся так "Дзяржаўны інтэрнат для студэнтаў багаслоўскага факультэта". У ім было сваё начальства і свая адміністрацыя: дэлегат міністра асьветы доктар 3. Загуроўскі, рэктар інтэрната, прыгаданы вышэй, гармостэр, ці старэйшы выхавальнік. і духоўнік, выхавальнік, інтэндант для вядзеньня гаспадаркі, а таксама гаспадыня на кухні, повар, прыслуга, прыбіралыпчыкі. Штат немалы. Усіх студэнтаў было 80 чалавек. Болып не прымалі.

Будынак інтэрната вялікі, пабудаваны міністэрствам у 1929 годзе спэцыяльна для гэтай мэты. Ён знаходзіўся побач з мітрапалітным катэдральным саборам.

У інтэрнаце чысьціня, парадак, падлогі паркетныя, бліскучыя, вялікія памяшканьні, студэнцкія пакоі на дваіх, залячытальня, сталовая і ўсе гаспадарчыя прыстасаваньні. Усё зроблена па-сучаснаму і прыгожа. Умовы для студэнтаў былі выдатныя. На верхнім паверсе інтэрнацкая царква ў гонар Сьв. Мікалая Цудатворцы. Там штодня зранку і ўвечары праводзіліся Набажэнствы. Служылі студэнты па групах. Усе не прысутнічалі ў будні, а толькі на сьвяты і па нядзелях. За гэта адказваў я паводле маіх абавязкаў.

На карысьць маёй службы міністэрства абавязала мяне атрымаць пэдагагічную адукацыю на гуманістычным факультэце, я гэта ахвотна выканаў, сумяшчаючы з маімі абавязкамі ў інтэрнаце. Мая праца па пэдагогіцы атрымала выдатную ацэнку прафэсара, дзякуючы чаму я быў вызвалены ад вусных экзамэнаў па пэдагогіцы. Я палюбіў прадмет, асабліва пэдагагічную псыхалёгію, і зьбіраўся пісаць доктарскую працу ў гэтай галіне. Але ў той час мне прапанавалі для доктарскай іншую тэму, багаслоўскую, за якую я і ўхапіўся.

Мяне прызначылі праз год на пасаду гармостэра ў студэнцкім інтэрнаце з месячным акладам ардынарнага прафэсара ўнівэрсытэта (4-я катэгорыя з 13). Гэтае павышэньне па службея атрымаў дзякуючы пэдагагічнай адукацыі. Маімі абавязкамі сталі: навучаньне студэнтаў практычнаму статуту і правядзеньню Набажэнстваўу царкве. прамаўленьню казаньняў (гамілетычны гурток), царкоўна-славянскай мове пры дапамозе чытаньня на клірасе, выхаваўчыя гугаркі са студэнтамі сам-на-сам і групамі, назіраньне за іх паводзінамі. Гэтыя меры былі неабходныя для падрыхтоўкі іх для пастырскага служэньня. Студэнты жылі ў інтэрнаце за казённы кошт, нічога не плацілі за сваё ўтрыманьне, апрача ўнівэрсытэта.

Да таго ж мяне запрасілі у камісію пры міністэрстве для цэнзуры і ацэнкі падручнікаў для сярэдніх школаў па Законе Божаму. У гэтай камісіі я займаў пасаду віцэ-старшыні, кім дасюль быў архімандрыт Феафан (Пратасевіч), які пазьней загінуў падчас польскага паўстаньня ў Варшаве27 ў 1944 годзе. Яго забілі немцы каля царквы на Волі ў Варшаве. Астатнія члены камісіі былі ў сьвяшчэнным сане. Усе яны потым загінулі ў час вайны.

За кошт міністэрства нашы студэнты трэцяга курса мелі экскурсію па Полыпчы з мэтай пазнаёміцца з яе прыгажосьцю. Яна адбылася напрыканцы акадэмічнага года. Паводле маіх абавязкаўя суправаджаў студэнтаў.

Міністэрства імкнулася палянізаваць нашых студэнтаў, але вялікіх посьпехаў ня мела. Студэнты цьвёрда трымаліся сваёй нацыянальнасьці і палянізацыі не паддаваліся. Аднак знаходзіліся адзінкі, якія дзеля выгоды станавіліся палякамі. Яны паводзілі сябе з выклікам і парушалі дысцыпліну. Імі апекаваўся спадар Загуроўскі, але мяне не чапаў Аднойчы ён сказаў мне: "Я цаню і паважаю вас за тое, што вы добры сьвятар і пастыр". Ён маю цьвёрдасьць ведаў. Палянізацыі я не спачуваў.