Частка 2-я. Эміграцыя. Уступ. 9. Шлях на чужыну.

(Уступ)

Маё жыцьцё і дзейнасьць распадаецца на тры пэрыяды, якія рэз-ка адрозьніваюцца адзін ад другога.

Першы пэрыяд быў чыста сьвецкі, працягваўся 22 гады жыцьця і ахопліваў дзяцінства і юнацтва, а таксама маладыя гады. Істотную частку гэтага пэрыяду запоўнілі гады навучаньня і выхаваньня ў гімназіі і ўнівэрсытэце з усімі хваляваньнямі, клопатамі, радасьцямі і засмучэньнямі. Трэба было прабіваць сабе дарогу ў жыцьцё. разьвіваць свае сілы і здольнасьці для выкарыстаньня іх на жыцьцё-вым вопыце. Цяжкая хвароба ў многім мне перашкодзіла, але яна бы-ла не да сьмерці, а да славы Божай. Царыца Нябесная Сваім дотыкам да маіх ранаў вылечыла мяне ад хваробы і паказала мне іншы шлях жыцьця, што вывеў мяне з зямной мітусьні. Манаства паклала пача-так іншаму жыцьцю, духоўнаму, анёльскаму, якое прывяло мяне да служэньня Сьвятой Царкве...

Друті пэрыяд майго жыцьця ахоплівае гады ў манаскім званьні, га-ды пастырскага служэньня на царкоўнай ніве. Мая дзейнасьць у гэ-ты час была шматгранная і насычаная жыцьцёвым досьведам. Ад настаяцельства манастыром да пастырскага служэньня на прыходах. ад выхавальніцтва студэнцкай моладзі і да кіраваньня епархіяй, а так-сама далучэньня да багаслоўскай і пэдагагічнай навукі, - усё гэта ўвайшло ў праграму маёй дзейнасьці гэтага пэрыяду. I гэта адбыва-лася на радзіме, ва ўмовах, знаёмых мяне.

Трэці пэрыяд адносіцца да эміграцыі, дзе я апынуўся па волі Бо-жай. Пра гэты пэрыяд я ўжо гаварыў у пачатку сваіх успамінаў, а так-сама скажу і ў далейшых яе разьдзелах. Мая епіскапская хіратанія знамянальна была зьдзейсьнена ў нядзелю крыжапаклонную і ад-крыла шлях архіпастырскага крыжанашэньня. Па гэтым шляху я іду ўжо 37 гадоў і буду ісьці да канца дзён жыцьця майго, пакорліва і цярпліва, бо такая Воля Божая.

Шлях на чужыну

У выніку набліжэньня нямецка-савецкага фронту становішча ў Наваградку з кожным днём рабілася болып трывожным. Немцы паціху рыхтаваліся да выезду на захад. У горадзе панавала злавесная цішыня, на вуліцах амаль не было пешаходаў, а аўтамабіляў тым болып не было. Уночы чуваць буркатаньне савецкіх аэраплянаў, якія скідалі ракеты як сыгналізацыю партызанам. Наваградак не бамбілі з паветра, хоць тут стаяў казацкі штаб. Верагодна, шкадавалі сваіх бомбаў.

Мой катэдральны протаіерэй а. Гарбацэвіч з зяцем Буляком, бургамістрам горада, ціхенька ад мяне рыхтаваліся да ад'езду ў бежанства, для чаго купілі коней і фурманку. Я гэта ведаў, але іх не пытаў. не жадаючы бянтэжыць. Жылі мы ў розных дамах, але на адным двары каля сабора. У мяне ніякага транспарту не было. Сваіх коней і фурманкі я ня меў і ня меў аўтамабіля. Па сутнасьці, я нічога ня меў. хоць і ўзначальваў епархію. Я такі быў пакорлівы волі Божай, што нічога не рабіў для выезду за мяжу. Немцы ўвесь час агітавалі, што адступаюць не таму, што яны слабыя мілітарна, але таму, што скарачаюць фронт па стратэгічных меркаваньнях. Вядома, ніхто ім ня верыў, але не пярэчыў.

Настала нядзеля 2 ліпеня па новым стылі. Я вёў літургію ў саборы і нічога не падазраваў, што ў той самы дзень уначы казакі са сваім штабам, што стаялі ў Наваградку і ў вёсках, выедуць на захад усім сваім Станам. Пра гэта мне паведаміў пад сакрэтам хутка пасьля літургіі казацкі галоўны сьвятар В. Грыгор'еў. Ягоны клопат пра тое. каб казакі ўзялі мяне, ня мелі посьпеху. Стаяла сьпякотнае лета, і ўсю ноч казацкія фурманкі тарахцелі па вуліцах горада, ад'яжджаючы сваім абозам. Я ня спаў усю ноч і часта выходзіў на двор. Ноч ўдалася зорная і ціхая. Уранку прыйшоў да мяне дыякан з просьбай высьвеціць яго ў герэя. Я пагадзіўся, але атрымалася, што фізычныя сілы мае былі такія слабыя, што не дазволілі мне стаяць ля прастола. Гэта адбылося ў мяне з прычыны душэўных пакут усю ноч і бяз сну. Я маліўся Богу, прасіў яго не пакідаць мяне ў гэты крытычны час. Дыякан застаўся без высьвячэньня, але я папракнуў яго за тое, што ён ня думаў пра герэйства раней, калі было можна.

Пра вываз мяне з Наваградка клапаціўся мой сакратар I. Базілевіч і перакладчыца, бежанка. Уранку яны выправіліся да нямецкага начальніка гэбітскамісара і даклалі яму пра маё становішча. Ён ведаў мяне добра і па-сяброўску ставіўся да мяне. 3 жаданьнем дапамагчы ён загадаў перадаць мне, каб я быў падрыхтаваны да ад'езду праз 15 хвілінаў без рэчаў і адзін. Яны прыбеглі да мяне з такім паведамленьнем. Я рашуча адмовіўся выяжджаць без маіх найбліжэйшых супрацоўнікаў і рэчаў і моцна заплакаў, што не дазволіла мне гаварыць. Плакалі і яны, угаворваючы выпраўляцца і абяцаючы прыехаць да мяне бліжэйшым транспартам. Я згадзіўся, калі яны мне паведамілі. што немцы завязуць мяне ў горад Ліду Наваградзкай епархіі. Я плакаў, мяне апранулі нават ва ўсё зімовае і далі мне маленькую валізку з эвангельлем і Эўхарыстычным сьвяшчэнным посудам. 3 гэтым багажом яны правялі мяне ў гэбітскамісарыят непадалёку. Там адразу ж прыняў мяне начальнік, палкоўнік X., супакоіў мяне, кажучы, што немцы адступаюць з горада часова, у сувязі з наступленьнем вялікіх атрадаў партызанаў і праз 2 тыдні я буду зноў у Наваградку, бо нямецкія танкі адгоняць савецкія войскі і партызанаў. Натуральна, я гэтаму ня верыў, але маўчаў і дзякаваў за ўвагу да мяне.

Неўзабаве мяне пасадзілі ў пасажырскі нямецкі аўтамабіль шостым пасажырам і паехалі з горада па шашы ў горад Ліду за 55 кілямэтраў. Я бачыў па дарозе знаёмцаў, якія ішлі пешшу з валізкамі за плячыма. У тым ліку пешшу падарожнічаў генэрал Беларускай арміі (БА), пазьней ён паступіў да казакоў і быў выдадзены ангельцамі Саветам разам з казацкімі афіцэрамі і камандаваньнем у Лінцы (Аўстрыя) на пачатку чэрвеня 1945 года.

У Лідзе мяне высадзілі каля дома сьвятара, настаяцеля царквы ў гэтым горадзе, протаіерэя А. Апанасевіча. Убачыўшы мяне на вуліцы. ён выйшаў да мяне са сваёй матушкай і запрасіў мяне ў дом. Яны ўзрадаваліся майму прыезду, але і засмуціліся падзеямі. Стараліся пачаставаць мяне, але мне было не да ежы. У доме а. Апанасевіча я застаў свайго былога стаўленіка сьвятара А. Г., настаяцеля царквы ў сяле Мыта. Ён паведаміў мне, што ў мясцовасьці спакойна і партызанаў у іх няма. Я пажадаў ехаць да яго. Ад Ліды ягонае сяло знаходзілася за 10 кілямэтраў. Калі даведаліся пра маё жаданьне Апанасевічы, са сьлязьмі пачалі прасіць мяне ня ехаць у вёску, а заставацца ў іх, каб адпачыць ад перажываньняў. "Уладыка, -гаварылі яны мне, - на вас твару няма!" - угаворвалі мяне. Я згадзіўся, але дамовіўся з а. Гагалушкам, што заўтра раніцой ён прыедзе забраць мяне да сябе, але ён не прыехаў і болып я яго ня бачыў.

Тады ў Лідзе ўжо часова спыніліся архіепіскап Смаленскі Стэфан (Сеўба) і яго вікарый епіскап Павел (Мялецьеў) са сваёй сястрой-манашкай. Павел неўзабаве наведаў мяне, а я зь ім накіраваўся да архіепіскапа Стэфана, які ляжаў, моцна зьбіты падчас свайго падарожжа грузавіком з Мінска. Абодва яны жылі ў нейкім габрэйскім пустым доме. Габрэеў у Лідзе ўжо не было - немцы ўсіх расстралялі. Епіскап Павел прыехаў з Магілёва ў асобным вагоне, нагружаным усялякай маёмасьцю сваёй і з магілёўскага музэю, які ён разрабаваў. спыніўшыся ў гэтым горадзе на шляху ў бежанства. Ён вывез нават сталовую мэблю з Царскай Стаўкі, якая знаходзілася ў 1916-1917 гадах у гэтым горадзе. 3 нямецкай службай бясьпекі (СД) ён быў добра знаёмы.

Немцы рыхтавалі горад Ліду да здачы савецкім войскам: палілі склады і вывозілі ўсё, што ім было патрэбна. Мы змаглі затрымацца тут толькі на тры дні. Па хадайніцтве епіскапа Паўла нямецкія чыгуначныя ўлады далі яму і зь ім разам а. Апанасевічу з сям'ёй і мне зь епіскапам Стэфанам вагон, але адкрыты, без даху. Мы разьмясьціліся ў ім на падлозе ці на скрынках. На зьмярканьні наш цягнік ціха выйшаў са станцыі і накіраваўся ў шлях. Прыблізна за 10 кілямэтраў ад станцыі цягнік спыніўся ў лесе і ў той самы час мы ўбачылі ракеты над Лідай, якія асьвятлялі горад. Саветы пачалі бамбіць горад з аэраплянаў. Калі б затрымаліся на станцыі хвілінаў на 10 - 15, мы трапілі б пад бомбы і загінулі. Гасподзь нас захаваў: наш цягнік своечасова пакінуў горад.

На сьвітаньні першыя вагоны нашага цягніка наскочылі на міны. падкладзеныя пад рэйкі партызанамі. Седзячы ў вагоне, мы драмалі. але ад выбуху і трасеньня зваліліся са сваіх месцаў і спалохаліся. Цягнік рэзка спыніўся. Пасажыраў, апрача нас, не было, бо ў вагонах везьлі нейкі тавар. У адкрытым полі прастаялі на санцапёку ўвесь дзень, пакутуючы ад смагі і голаду. За адну вярсту была відаць вёсачка. Надвячоркам падкаціў з супрацьлеглага боку паравоз, да якога прычапілі наш цягнік і паехалі ў Гародню.

Уранку прыехалі ў Гародню і спыніліся далёка ад вакзала на запасным пуці. Епіскап Павел і протаіерэй Апанасевіч і іншыя зь імі паехалі ў Германію, а мы з епіскапам Стэфанам пешшу прыйшлі ў архірэйскую рэзыдэнцыю, дзе пражываў архіепіскап Венядзікт Гарадзенскі і ў яго гасьцявалі мітрапаліт Панцеляймон і архіепіскап Філафей, уцеклыя з Мінска. Тут жа, у Гародні, служыў епіскап Рыгор (Барышкевіч). Такім чынам тут склалася група епіскапаў на чале з мітрапалітам, што называецца Сабор Епіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У Гародні таксама было неспакойна, хоць панікі не заўважалася. Штодзённа мы слухалі весткі з фронту па радыё, але яны былі мала суцяшальнью. Нам хацелася пачуць вестку, што савецкія войскі адступілі і што мы можам вяртацца дадому. На жаль, такіх вестак не было. Тут я захварэўдызэнтэрьюй з крывёю, але вылечыў доктар Карнкоўскі. Гарадзенскія ўладыкі выпрасілі вагон для вывазу царкоўнай рызьніцы ў горад Сасновіцы ў Сілезіі. Але ніякай рызьніцы не зьбіраліся вывозіць, а падрыхтавалі яго для сябе. Вагон пасажырскі і ў добрым стане. На яго разьлічвалі і мы, прыбылыя з Ліды. У той час ў Варшаве ўспыхнула паўстаньне палякаў супраць немцаў, і нам шлях на гэты горад зачынілі. Заставалася ехаць праз Усходнюю Прусію, г. зн. акружной дарогай.

У Гародні мы прастаялі тыдні два ў чаканьні ад'езду. Аднойчы прыйшлі нямецкія жандары і загадалі архіепіскапу Венядзікту быць падрыхтаваным да ад'езду. Па яго рэчы і яго набліжаных прыслалі грузавік і адправілі ў вагон на вакзал. Епіскап Стэфан хацеў застацца ў Гародні, але жандар не дазволіў. На вакзале прастаялі трое сутаку чаканьні ад'езду. Выявілася, што чыгуначнікі-палякі байкатавалі нас, папоў, і не прычэплівалі нашага вагона да цягнікоў. Я з адным спадаром пайшоў да начальніка вакзала, немца, папрасіў яго паскорыць наш ад'езд, што ён ахвотна і зрабіў. Вечарам таго ж дня мы выехалі з Гародні.

Праяжджалі міма Мазурскіх азёраў ва Усходняй Прусіі, бачылі багатыя сядзібы нямецкіх хутаранцаў, якія нічым не нагадвалі нашых бедных хацінаў пад саламянымі стрэхамі. Я ўспамінаў свайго брата. які загінуў недзе ў гэтых азёрах у час вайны 1914 года.

Ехалі двое сутак, пакуль прыбылі ў Сасновіцы. На нашу просьбу наш вагон падвезьлі да самай царквы - яна стаяла каля чыгункі, і адчапілі яго побач з царкоўным плотам. Настаяцель царквы, мой унівэрсытэцкі калега протаіерэй Канстанцін Гаўрылкаў, з радасьцю нас сустрэў і прыняў да сябе ў двор. Тут жа стаяла прыгожая пяцікупальная царква. У ёй штодзённа ўранку і ўвечары мы праводзілі Набажэнствы, але з нашай прыежджай групы ніхто на Набажэнствы не прыходзіў, хоць цэлы дзень снавалі туды і сюды міма яе. Мне было крыўдна за іх, што ў такі цяжкі час ня ходзяць у царкву і ня моляцца Богу, у тым ліку былі нават архірэі і протаіерэі. Ад іх патрабуецца болып, чым ад цывільных вернікаў, хоць і апошнія мелі дачыненьне да духоўнага жыцьця і знаходзіліся ў архірэйскай групе. Часта я праводзіў Набажэнствы і пастаянна прысутнічаў на іх наш мітрапаліт Панцеляймон. Настаяцель клапаціўся пра нас і ўладкаваўусіх на кватэру, а таксама для атрыманьня харчовых картак.

Мы, епіскапы, напісалі адсюль ліст мітрапаліту Серафіму ў Бэрлін. паведамілі пра наш прыезд у межах яго епархіі і прасілі дапамагчы нам уладкавацца на жыхарства ў адным з курортаў: Карлсбадзе, Фанцэнсбадзе ці Марыенбадзе, якія былі на чэскай тэрыторыі, далучанай да Германіі і названай Студэтэнланд. Наш ліст ён атрымаў і ўзбудзіўхадайніцтва перад міністэрствам аб атрыманьні намі для пасяленьня аднаго з названых курортаў. У міністэрстве хутка зрэагавалі адносна нас і прыслалі міністэрскага чыноўніка, які размаўляў па-руску, перавезьці ўсю нашу групу ў Кюстрынна-Одэры. Гэта ён і зрабіў. У Сасновіцах мы прастаялі больш за два тыдні. Было лета, канец ліпеня, і сьпякотна.

Кур'ерскім цягніком мы прыехалі ў Кюстрын. На станцыі прастаялі тры дні, пакуль шукалі для нас памяшканьне. Чыноўнік, які суправаджаў нас, болып не зьявіўся. Яму было сорамна сустракацца з намі пасьля яго пустых абяцаньняў, дадзеных нам у Сасновіцах, што быццам бы нас чакаюць вілы, сасновы лес, летнікі і інш. Нічога падобнага мы не атрымалі, а ўладкавалі нас у пустой нямецкай школе. Далі для нашай групы: сем епіскапаў, некалькі протаіерэяў з іх сем'ямі, а таксама некалькі чалавек цывільных з набліжаных архіепіскапа Венядзікта. Уся група складалася з 35 чалавек. Мітрапаліту і архіепіскапу Венядзікту далі пакоі ў найбліжэйшым гатэлі, а астатнія разьмясьціліся ў двух клясах. Ложкі і матрацы былі пастаўленыя. Абеды і вячэры прыносілі з суседняга лягеру для рабочых з Полыпчы і СССР. Усяночныя служылі на калідоры нашага памяшканьня, а літургію ў нямецкай кірсе побач са школай. Да школы прымыкалі старыя закрытыя могілкі, зарослыя дрэвамі, як парк. Там я праводзіў дні. Духоўныя асобы хадзілі на ноч у жандарскую казарму, дзе адвялі нам пустую залю з ложкамі і коўдрамі. Адным словам, у Кюстрыне нам было някепска.

Мітрапаліт Серафім Бэрлінскі быўу такой ступені ўважлівы да нас. што ў адну з суботаў прыслаў да нас пасланцоў: дыякана Ігара Зуземіля і іпадыякана Рымарэнку, якія суправаджалі нас, чатырох архірэяў - Венядзікта, Філафея, Рыгора і мяне - у Бэрлін для правядзеньня Набажэнства ў катэдральным саборы. Мы паехалі і там служылі ў храме, перапоўненым остаўскімі рабочымі, вывезенымі немцамі з акупаваных раёнаў Савецкага Саюза. Двойчы: вечарам і ноччу хаваліся ў бомбасховішча, бо здараліся алярмы і налёты ангельскіх аэраплянаў. Хацелася хутчэй выехаць з Бэрліна. Нялёгка было б прызвычаіцца да такіх абставінаў.

У Бэрліне тады я ўпершыню сустрэўся з мітрапалітам Серафімам. якога ня бачыў з 1940 года, калі ён быў у Варшаве, і быў ягоным госьцем; пазнаёміўся са сьвятаром сабора Мануілам Любек-Эсенскім, перакананым тэосафам, будучым сьвятаром у маім Гамбургскім вікарыяцтве, якога я ўзьвёў у сан протаіерэя, а яшчэ пазьней, менавіта ў 19б8 годзе высьвеціўу епіскапа вікарыя для Аўстралійскай епархіі. У яго я і начаваў. Ён жыў з немкай, сам жа цэлібат. Доўга гугарыў я з протаіерэем А. Рымарэнкам, вялікім прыхільнікам Опцінскіх старцаў, які пазьней памёр у заснаваным ім жаночым манастыры "Новае Дзівеева" ў штаце Нью Ёрк (ЗПІА) у сане архіепіскапа ў 1976 годзе. Пазнаёміўся ў бункеры з архімандрытам Іаанам Шахоўскім, у далейшым архіепіскапам Паўночна-Амерыканскай мітраполіі42. Так што паездка ў Бэрлін не прайшла бясьсьледна для мяне, а пакінула глыбокія ўспаміны пасьля бачанага і перажытага. 3 а. Мануілам лёс мяне сутыкнуў праз шмат гадоў.

У Кюстрыне мы жылі болып за два тыдні. Аднойчы зьявіўся да нас высокі міністэрскі чыноўнік Розэн і ў размове з намі прапанаваў нам пасяліцца ў Дармштаце, дзе была руская царква. Мы прасілі ягонага дазволу жыць у Францэнсбадзе, дзе таксама існавала руская царква. Ён паехаў, а праз некалькі дзён зьявіўся другі чыноўнік і завёз нас у Францэнсбад. Для нашай групы гэта быў прыемны сюрпрыз. Гэта сьведчыла пра тое, што нямецкія сталічныя ўлады ўспрымалі нас як важных асобаў і хацелі зрабіць нам зручныя ўмовы для жыцьця.

У Францэнсбадзе нашай групе выдзелілі гатэль у два паверхі, невялікі, але чысьценькі і ўтульны. Гаспадыня-немка строга сачыла за чысьцінёю, і жанчынам нашай групы ўвесь час указвала "шмуц". За гэты "шмуц" надакучыла яна ўсім. Харчаваліся на карткі. Паводле картак я атрымліваў абед у рэстаране: суп з гародніны без тлушчу і на другое вараную бульбу з нейкай мучной падлівай. Хлеба было ў абрэз: атрымлівалі на 10 дзён кіляграм. Мой сьняданак складаўся з тоненькай скібачкі хлеба з мармэлядам і эрзац-гарбаты. Харчаваньне беднае, затое на страўнікі ніхто не пакутаваў.

Вакол курорта насаджаныя былі вялікія паркі з яловых дрэваў. Там і сям у парках знаходзіліся гаючыя крыніцы з мінэральнай вадой. Дачнікаў не было, і я на самоце блукаў па парках, адпачываў і маліўся. Царква ў Францэнсбадзе шмат гадоў стаяла зачыненая, і ўсюды павукі зьвілі свае гнёзды, а на падлозе ляжаў тоўсты слой сьмецьця. Калі я ўпершыню ўвайшоў у гэтую царкву, жахнуўся ад яе бруду і запусьцеласьці. Закасаўшы рукавы тры дні я чысьціў яе, замятаў і разганяў павукоў. У ёй мы праводзілі Набажэнствы ў сьвяточныя і нядзельныя дні. Маленькі хор пеўчых быў свой. Часам нашы архірэі служылі архірэйскім чынам без іпадыяканаў. Ключы ад царквы знаходзіліся ў магістраце-кургаўзе. Ніякіх богаслужбовых прадметаў у царкве не было, але абразы стаялі на месцах. Царква невялікая, але прыгожая знутры і звонку.

Ня маючы што рабіць, нашы архірэі задумалі абмяркоўваць кананічнае палажэньне Беларускай Царквы на радзіме і ў эміграцыі. Сабраліся ў пакоі мітрапаліта і пад ягоным старшынствам праводзілі шмат гадзінаў штодзённа ў абмеркаваньні гэтага пытаньня. Пісалі таксама пратаколы паседжаньня і надавалі гэтаму важнае значэньне. Вядома, нікому гэта не спатрэбілася. Так праходзілі люты і сакавік 1945 года. Тым часам вайна была ў разгары, і Германія набліжалася да канца свайго існаваньня як вольнай дзяржавы. Напрыканцы красавіка два фронты: з захаду - ангельска-амэрыканскі і з усходу - савецкі, - набліжаліся адзін да другога і сьціскалі сваёй масай нямецкія войскі, якія ўпарта абараняліся. Жывучы ў Францэнсбадзе, мы вельмі баяліся, што нас захопяць у свае рукі чырвоныя, але, на шчасьце, у хуткім часе прыйшлі амэрыканцы. Мы ўздыхнулі свабодна. Наш Вялікдзень адбываўся без звычайнага царкоўнага сьвяткаваньня, бо Францэнсбад знаходзіўся ў франтавой паласе. 3 вуліцы насупраць нашага гатэля амэрыканцы некуды стралялі з танкавых гарматаў. Выбухі ад стрэлаў былі такія моцныя, што трэсьліся сьцены нашага гатэля. Я адзін у сваім пакоі прасьпяваў а 12 гадзіне ночы велікодны канон і так адсьвяткаваў Вялікдзень. Іншых архірэяў я ня бачыў - са сваіх пакояў не выходзілі.

Мітрапаліты Анастасій43 і Серафім з набліжанымі жылі ў Карлсбадзе, але яны своечасова пасьпелі выехаць на поўдзень Баварыі, інакш іх захапілі б чырвоныя, якія ўвайшлі ў гэты курорт. Мітрапаліт Серафім па дарозе трапіў пад бамбардзіроўку ў Пілзене і цудам уратаваўся. Затое страціў свой багаж - архірэйскае адзеньне і іншае.

Немцы капітулявалі і спынілі ваенныя дзеяньні. Гэта было 8 мая 1945 года44. У Францэнсбадзе, як грыбы пасьля дажджу, зьявіліся чэскія міліцыянэры, якія выдатна размаўлялі па-руску. Яны прыходзілі да нас у гатэль, цікавіліся намі і суцяшалі нас, што адправяць на радзіму, гэта значыць у Савецкі Саюз. Нам нічога не заставалася рабіць. як толькі ратавацца ўцёкамі з Францэнсбада ў суседнюю Баварыю. акупаваную амэрыканскімі войскамі. Малымі групамі мы нанялі сялян "баўэраў" з фурманкамі і паехалі зь імі на баварскі бок. На мосьце на мяжы стаялі два амэрыканскія патрулі. Мы кожнамудалі па бутэльцы віна, і яны нас прапусьцілі, сказаўшы "о'кэй". Такім чынам, мы ў Баварыі. Давезьлі нас да фабрыкі ў Шлотэнгофе і кінулі. Фуманы паехалі дадому, а мы часова ўладкаваліся на гэтай фабрыцы, якая стаяла зачыненая. Гаспадары дазволілі нам спыніцца на тры дні, але за віно мы засталіся ў ёй на ўсё лета.

На пачатку чэрвеня мы, епіскапы, зьвярнуліся з пісьмовай просьбай да галоўнакамандуючага арміяй Заходняга фронту ген. Д. Айзенгаўэра45, каб ён выратаваў нас ад гвалтоўнай рэпатрыяцыі на радзіму і здачы ва ўладу савецкага НКУС. У хуткім часе атрымалі адказ праз мясцовую амэрыканскую ваенную камэндатуру, у якім было сказана, што нас ніхто ня мае права рэпатрыяваць супраць нашай волі. што мы зьяўляемся перамешчанымі асобамі (ДП)46, што нам належыць узмоцнены паёк за цяжкую працу і кватэры для жыхарства. 3 гэтым дакумэнтам мы атрымалі ўсё, што ў ім было пазначана. Да нашай групы ў Францэнсбадзе далучыліся ўкраінскія епіскапы Міхаіл Харошы і Уладзімір Малец са сваімі сем'ямі. Яны належалі да Украінскай аўтакефальнай царквы (некананічнай). У Міхаіла была жонка і дарослы сын, студэнт, а ва Уладзіміра - жонка-"сястра" і тры дачкі. Нейкія царкоўныя ўлады афіцыйна іх разьвялі з жонкамі. але яны працягвалі зь імі і далей жыць. 3 Шлотэнгофа Міхаіл паехаў далей у Германію, а Уладзімір застаўся з намі. Пазьней ён пераехаў ва ўкраінскі лягер.

У Шлотэнгофе нашы ўладыкі сумавалі бяз справы, часам хадзілі ў грыбы, але найчасьцей сядзелі ў бараку, пра нешта размаўлялі ці гулялі ў прэфэранс да позьняй ночы. Жанчыны займаліся кухняй і гатаваньнем ежы. Я бавіў час у бліжэйшым лесе ці хадзіў у поле. Там я думаў, маліўся і цікавіўся расьлінамі, якіх не было на маёй радзіме. Флёра Нямеччыны крыху адрозная ад нашай.

Першы час мы галадалі. Апрача ялавічнага тлушчу ў мяне нічога не было. Да немцаўя не хадзіў прасіць прадуктаў, але на лузе зьбіраў дзікае (конскае) шчаўе, лісьце кармавых буракоў і з іх варыў сабе боршч, нясмачны і маласпажыўны. Хлеба таксама было ў абрэз. Пазьней мы пачалі атрымліваць праз Міжнародную арганізацыю ЮННРА47 керпакеты з ЗПІА, што складаліся з прадуктаўу кансэрвах. а таксама кавы і гарбаты. Зьявіліся грыбы. Гэта падмацоўвала мяне. Але мы жылі спакойна і на лоне цудоўнай прыроды, як на лецішчы. У такіх варунках пра лепшае жыцьцё ня мроілася.

У верасьні арганізацыя ЮННРА ўладкавала нас у лягеры для бежанцаў у Тырсгайме, дзе нам выдзелілі двухпавярховы дом з асобнымі пакоямі і кватэрамі. У ім мы ўладкаваліся добра.