Хрысьціянства і культура
Чалавеку дадзена і зададзена быць творцам. Але вось чалавек адпаў ад Бога; сьвет пагрузіўся ў зло, стаў непаўнавартасным, спаўзаючым у пагібель. Чалавека ж па-ранейшаму грызе прага дзейнасьці і яму хочацца, каб гэтая дзейнасьць апраўдвалася містычна, у дадзеным выпадку хрысьціянствам. Ці мажліва гэта? Як суадносяцца Новазапаветнае Адкрыцьцё аб канцы сьвету, збаўленьні чалавека, вяртаньні яго да Свайго Творцы, і зямная дзейнасьць, творчасьць, культура і г.д.?