Зварот Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адносна сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі
У апошнія часы складаная сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася ў сувязі з наступіўшай інфляцыяй, што выклікала вялікую занепакоенасць людзей і вядзе да рознага роду спекуляцый і выкарыстання чужой бяды дзеля нажывы. Акрамя таго, праявы нецярпімасці і шматлікія ўзаемныя абвінавачванні негатыўна ўплываюць на агульную атмасферу ў краіне. Напэўна, ёсць шмат прычын таго, што здарылася. І на гэтае пытанне трэба шукаць адказу, каб выйсці з крызісу і ў будучыні не паўтараць падобных памылак.