Май 2011

  1. Ян Павел II абвешчаны благаславёным

    Папа Ян Павел II афіцыйна абвешчаны сёння благаславёным Рымска-Каталіцкай Царквы, што азначае дазвол на яго шанаванне на мясцовым узроўне, а таксама пачатак працэсу кананізацыі - прылічэнне да ліку святых на сусветным каталіцкім узроўне. Бэнэдыкт XVI прамовіў формулу беатыфікацыі (прылічэння да благаславёных) падчас імшы ў саборы Святога Пятра ў Рыме.

  2. Пресс-секретарь Минской епархии прот. Сергий Лепин: \"Национальное собрание Республики Беларусь приняло закон, который противоречит христианским ценностям\"

    27 апреля Палата представителей Национального собрания приняла в первом чтении законопроект "О репродуктивных технологиях", призваный регулировать правоотношения в данной сфере. Пресс-секретарь Минской епархии прот. Сергий Лепин так прокомментировал это событие: "принятый закон находится в резком противоречии с точкой зрения Православной Церкви, с ее учением. В социальной концепции Русской православной церкви, принятой на последнем Архиерейском соборе, церковь однозначно выразила свое отношение к подобного рода технологиям".

  3. МАНІТОРЫНГ СМІ: Catholc.By: Асаблівасці працэсу беатыфікацыі

    Беатыфікацыя (з лацінскай мовы “адзначаць”, “аддаваць пашану”) — дакумент Каталіцкага Касцёла, які надае памерлай асобе тытул благаслаўлёнай і дае дазвол на публічнае ўшанаванне і малітву праз яе заступніцтва. Такі дакумент выдаецца пасля станоўчага завяршэння беатыфікацыйнага працэсу.

    У раннім сярэднявеччы беатыфікацыя ажыццяўлялася спантанна, пазней была патрэбна згода Сіноду Біскупаў і Апостальскай Сталіцы. З першай паловы XVII ст. такі дакумент можа зацвердзіць толькі Святы Айцец.

  4. МАНІТОРЫНГ СМІ: Catholic.by: Беатыфікацыйны працэс Яна Паўла ІІ

    Ян Павел ІІ памёр у сваім пакоі ў Ватыкане 2 красавіка 2005 г. у 21.37. Яго адыход у вечнасць малітоўна суправаджалі шматлікія вернікі на плошчы Св. Пятра, а праз пасрэдніцтва тэлебачання — мільёны людзей ва ўсім свеце.

    Да дня пахавання труна з целам Вялікага Папы была выстаўлена ў базыліцы св. Пятра. Звыш 3 мільёнаў асоб з усяго свету выстаялі шмат гадзін у велізарнай чарзе, каб ушанаваць спачылага і памаліцца за яго душу.

Старонкі