Праваслаўная выстава-кірмаш
02.10.2005З 6-га па 12-га кастрычніка ў чарговы раз выставачнае прадпрыемства "Экспафорум" праводзіць праваслаўную выставу «Пакроўскі кірмаш». Гэтым разам выстава пройдзе ў Палацы спорта. Час працы з 10-00 да 20-00 (у апошні дзень да 15-00). Афіцыйнае адкрыцьцё выставы - 6 кастрычніка (чацьвер) а 12-00. Яго правядзе благачынны Мінскай гарадзкой акругі протаіярэй Генадзь Дзічкоўскі.
На выставе будуць прадстаўленыя царкоўныя прадметы, праваслаўная літаратура, вырабы мастацкага промысла. Апроч таго, насычаная праграма ўключае майстар-класы па званарным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, прэзэнтацыі навінак Выдавецтва Беларускага Экзархата, выступы дзіцячых харавых і іншых музычных калектываў.
Падобныя выставы-кірмашы праводзяцца звычайна тры разы на год – перад сьвятамі Пакрова, Раства і Пасхі. Многія храмы, брацтвы, выдавецтвы (у тым ліку і замежныя) і іншыя царкоўныя арганізацыі выстаўляюць тут свае стэнды. Праваслаўныя ўсяго горада стараюцца пабыць на выставе, ня столькі для набыткаў, колькі дзеля сустрэчаў і стасункаў.
Крыніца:
Апошнія навіны