Царква і дзяржава. Кропкі напружання
Паслявыбарчы час стаў для Беларусі даволі “змрочным”. І калі рэпрэсіі супраць апазіцыі закранулі, галоўным чынам, палітычна актыўныя колы грамадства, то значнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі адчулі на сабе ўсе слаі насельніцтва. У сацыялогіі рэлігіі ўжо стала агульным месцам сцверджанне, што ў складаныя, крызісныя для грамадства часы, істотна ўзрастае роля рэлігіі, якая выконвае гэткую сабе кампенсаторную функцыю альбо функцыю кансалідацыі грамадства. У перыяды нестабільнасці дзяржаўная ўлада спрабуе выкарыстаць легітымуючую функцыю рэлігіі.