Ля мошчаў прападобнай Еўфрасіньні Полацкай адбыўся малебен паводле старажытнага чына

Паводле благаславеньня Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта каля мошчаў прападобнай Еўфрасіньні Полацкай адбыўся малебен старажытным чынам.

1 кастрычніка ў г. Полацку з ініцыятывы Старажытнаправаслаўнай Стараабрадніцкай паморскай абшчыны г. Мінска пад кіраўніцтвам В.Е.Кляменцьева, які нядаўна перайшоў ува ўлоньне Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату на правах Адзінаверніцтва, ужо ў чацьверты раз адбыўся стаўшы традыцыйным малебен паводле старажытнага чына каля мошчаў прападобнай Еўфрасіньні Полацкай.

Паводле благаславеньня Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта і наўпростай падтрымцы япіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, праваслаўныя стараабрадцы, верныя дзеці Рускай Праваслаўнай Царквы з розных гарадоў і вёсак Расеі, Беларусі, Латвіі і шэрагу іншых дзяржаваў, сабраліся разам у старажытным Спаса-Праабражэнскім саборы (XII ст.) Полацкага Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра, дзе маскоўскім адзінаверніцкім сьвятаром Пятром (Васільевым) быў саслужаны стараабрадніцкі малебен.

У гэты ж дзень праваслаўныя стараабрадцы былі прынятыя уладыкам Феадосіям Полацкім і Глыбоцкім, пад чыім кіраўніцтвам у цёплай малітоўнай абстаноўцы абдыўся круглы стол, прысьвечаны актуальным праблемам быцьця стараабрадніцкіх прыходаў ува ўлоньні Маскоўскага Патрыярхата. Найбольш яскравым выступам кругла стала, які даў дакладную характарыстыку сучаснага стану праваслаўнага стараабрадніцтва (Адзінаверніцтва), а таксама пазначыў асноўныя арыенціры яго далейшага станаўленьня і разьвіцьця, стала слова сакратара Камісіі АЗЦС МП па справах стараабрадных прыходаў і ўзаемадзеяньню са стараабрадніцтвам Іаана Міралюбава. Апроч афіцыйных асобаў, клірыкаў, дасьледнікаў і публіцыстаў, таксама атрымалася выступіць і ў шматлікіх прыхажанаў стараабрадніцкіх прыходаў, якія выклалі ўладыку свае самыя балючыя клопаты.

Крыніца:

Православие.Ру

Рубрыка: