Беларускі прыход Сьвятой Еўфрасіні Полацкай у г.Саўт-Рывар (Ню-Джэрсы, ЗША) застаецца без настаяцеля
06.10.2005Паводле ўказу кіроўнага архіярэя протаіярэй Стаўрас Русас, настаяцель беларускага Сьвята-Еўфрасінеўскага прыходу Канстанцінопальскага Патрыярхату ў г.Саўт-Рывар (штат Ню-Джэрсы, ЗША), быў пераведзены на іншы прыход у штаце Канектыкут у сувязі са станам здароўя.
Сьвятар Стаўрас праслужыў больш за два гады на беларускім прыходзе, зьяўляўся старшынём Беларускай Царкоўнай рады, наведваў у 2004 г. Беларусь. Многія прыхаджане сьцьвярджаюць, што менавіта дзякуючы намаганьням а.Стаўраса, прыходзкае жыцьцё паглыбілася і набыло новы імпульс разьвіцьця. Хто зьменіць сьвятара на пасадзе настаяцеля, пакуль невядома.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19