У двух праваслўаных храмах Беластоку будуць зьдзяйсьняцца пастаянныя богаслужэньні па-польску
06.10.2005Паводле вырашэньня Яго Праасьвяшчэннства Якава, япіскапа Беластоцкага і Гданьскага, з 16 кастрычнікі 2005 г. штонядзелю ў двух беластоцкіх храмах - Мікалаеўскім і Сьвята-Духаўскім на Антоніку - будуць служыцца дадатковыя Боскія Літургіі па-польску. Дагэтуль усе службы ўва ўсіх праваслаўных храмах горада спраўляліся выключна на царкоўна-славянскай мове.
Апошнім часам у Польшчы ў праваслаўную царкву прыходзіць мноства людзей, якія ня ведаюць царкоўна-славянскай мовы, так патлумачыў сваё вырашэньне япіскап Якаў. Для іх уводзяцца службы на роднай, польскай мове. Япіскап Якаў пры гэтым прыклікаў усіх праваслаўных, якія жывуць у Польшчы, вывучаць царкоўна-славянскую, бо "сучасныя мовы ня могуць цалкам перадаць тых думак, якія выражаюцца царкоўна-славянскай мовай".
У дадзены момант у Польшчы пражываюць каля 600 тыс. праваслаўных, многія зь іх - этнічныя беларусы, украінцы і лэмкі. У сваёй большасьці яны сканцэнтраваныя на ўсходзе Польшчы, у цяперашнім Падляскім ваяводстве. Паводле словаў япіскапа Якава, у ягонай япархіі штогод у праваслаўе пераходзіць прыкладна па сорак чалавек. Наведваюць праваслаўныя храмы і людзі, якія жывуць у т.зв. "зьмяшаных" шлюбах, у якіх адзін з супругаў - праваслаўны. Каб Слова Божае было даступнае і гэтым людзям, прынятае вырашэньне аб увядзеньні пастаянных службаў на польскай мове.
Дагэтуль ува ўсіх праваслаўных храмах Польшчы служба вялася па-славянску, а па польску служылі толькі ў Варшаве і Ўроцлаве ў выключных выпадках.
У прыходзе Сьвятога Духа багаслужэньне па-польску будзе служыцца а 9-00 у дольнай царкве; у прыходзе Сьвятога Мікалая літургія па-польску будзе адбывацца а 9-00 у дольнай царкве.
Спасылка на афіцыйную старонку Беластоцка-Гданьскай япархіі
Крыніца:
Апошнія навіны