Астраном з Ватыкану думае аб увацаркаўленьні іншапланецян

У брытанскім каталіцкім таварыстве ісьціны выйшла ў сьвет кніга з развагамі аб стаўленьні каталікоў да па-за зямнога жыцьця. Агенства каталіцкіх навіназ паведамляе, што ў сувязі з павелічэньнем колькасьці людзей, якія ня толькі вераць у існаваньне іншапланетнага жыцьця, але таксама сьцьвярджаюць, быццам сустракаліся з інашпланецянамі, ня дзіўна, што Каталіцкая царква абдумвае, як гэта адлюструецца на дактрыне Царквы, паведамляе сайт CathNews.

Гай Кансалман’ё, аўтар кнігі “Ці ёсьць разумнае жыцьцё ў Сусьвеце? Каталіцкая вера і дасьледаваньне разумнага іншапланетнага жыцьця» задаецца наступнымі пытаньнямі: Ці прыхнае чалавек жыцьцё іншапланецян, калі іх пабачыць? Ці зможам мы зь імі кантактаваць? Ці варта нам спрабаваць камунікаваць зь імі? Ці ўплывае першародны грэх на іншапланецян? Ці распаўсюджваецца таямніца выкупленьня Іісуса Хрыста на ўвесь Сусьвет? Ці ў іншых сусьветах свае Збаўцы? Ці будзе Царква адпраўляць місіянераў на іншыя планеты?

Гай Кансалман’ё, езуіт і астраном, працуе ў ватыканскай абсерваторыі ў Арызоне і ў абсерваторыі ватыканскай летней рэзідэнцыі непадалёк ад Рыма, у замку Гандальфо. У брата Гая ёсьць навуковыя ступені па астраноміі Масачусацкага тэхналагічнага інстытута і ўніверсітэта ў Арызоне. Ён вядзе назіраньне за каметамі і астэроідамі, і прыводзіць эксперыменты над ватыканскай калекцыяй метэарытаў, адной з самых вялікіх у сьвеце. Ён адзін зь ліку дзясяткаў езуітаў, якія займаюцца падобнымі досьледамі.

У чэрвені 2004 года часопіс “Камп’ютэра” апублікаваў інтэрвію з Гаем Кансалманьё "Сілы нябесныя", якое можна знайсьці па адрасе http://offline.computerra.ru/2004/545/33963/ - у ім навукоўца кажа, як ён спалучае веру ў Бога з вывучэньнем астраноміі.

Крыніца:

Мир Религий

Рубрыка: