Гіераманах Сергій, які прапаведуе сярод рокераў і хіпі, піша рок-оперу
Настаяцель храма прападобнага Сергія ў Бібіраве (Масква) гіераманах Сергій (Рыбко) узнагароджаны Патрыярхам Аляксіем ІІ за паспяховую місіянерскую працу сярод рокераў, хіпі і прадстаўнікоў іншых субкультураў, дапісвае рок-оперу.
“Яна ўжо практычна напісаная: і лібрэта гатовае, і музыка, вось паставіць толькі няма калі. Гэта шмат у чым аўтабіяграфічны твор: як чалавек майго пакалення прыходзіць да Бога”, - распавёў святар, словы якога прыводзіць “Інтэрфакс” са спасылкай на інтэрвію, апублікаванае сёння ў штотыднёвіку Труд-7.
Суаўтар гіераманаха Сергія – Стас Бертнеў, лідэр музыкальнага гурта “Еслі”, разам з якім часам выступае настаяцель маскоўскага храма – “я з казанню, яны з канцэртам”.
Адказваючы на пытанне пра тое, ці лічыць ён рок-культуру небяспечнай для духоўнага здароўя чалавека, айцец Сергій назваў яе духоўнай, бо “рок для рускіх – не проста музыка, а музыка людзей, якія шукаюць, яна напоўненая філасофскім зместам”.
Пры гэтым сам айцец Сергій пачаткам свайго навяртання да Бога абавязаны такім легендарным рок-гуртам, як “Бітлз”, “Пінк Флойд”, “Лед Зэпелін”.
“Праз рок-культуру дарога да Бога, да збаўлення ёсць, і даволі шырокая. І шмат якія нашы расейскія рок-музыкі – гэта праваслаўныя людзі. Яны ўсё больш звяртаюцца ў сваіх творах да Бога”, - заявіў святар.
У той жа час ён дадаў, што праз стасункі з рознымі лжэпрарокамі і шарлатанамі, якія называюць сябе “праваслаўнымі лекарамі”, шлях нярэдка ляжыць “у супрацьлеглым кірунку”
Паводле ягоных словаў, сёння ў свеце налічваецца прыкладна 40 чалавек, якія абвясцілі сябе Хрыстом, - “і гэта толькі псіхічна здаровых, а ненармальных – яшчэ больш”.
“Яны гэтак сама далёкія ад сапраўднай веры, як усялякія магі, экстрасэнсы і лекары, якія часта называюць сябе праваслаўнымі. Былі, ёсць і будуць людзі, якія робяць грошы на слабасцях чалавечых, забабонах. Ёсць вера, ёсць забабоны. Хтосьці з іх мае сувязь з д’яблам, хтосьці проста злодзей”, - лічыць праваслаўны місіянер.
Крыніца:
Апошнія навіны
