2 лістапада ў Каталіцкім касцёле — Успамін усіх памерлых вернікаў
01.11.2005Сёньня католікі адзначалі Дзень Усех Святых. Гэта адзін з галоўных святаў рымска-каталіцкага літургічнага года. У гэты дзень веруючыя успамінаюць як афіцыйна кананізаваных святых, так і тых, якія засталіся невядомымі.
На другі дзень пасля гэтага свята, 2 лістапада - Успамін усіх памерлых вернікаў.
Напярэдадні Успаміну ўсіх памерлых вернікаў Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выдала распараджэнне, згодна з якім 3 лістапада 2005 г. ва ўсіх касцёлах на Беларусі пройдуць святыя Імшы ў інтэнцыі памерлых святароў і кансэкраваных асобаў — законнікаў і законніц.
На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл будзе асаблівым чынам маліцца за памерлых. У гэты час Касцёл дае веруючым магчымасць атрымаць поўны адпуст — поўнае адпушчэнне кары за грахі, — які можна ахвяраваць за душы памерлых. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання — споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі.
Крыніца:
Апошнія навіны