З Нараджэннем Хрыстовым!
25.12.2005Віншуем усіх, для каго гэты дзень святочны. І каталікоў, пратэстантаў, і праваслаўных. Па нейкаму непаразуменню лічыцца быцам гэты дзень - “каталіцкае” Раство, а вось толькі 7 студзеня – “праваслаўнае”.
На самой справе гэта не зусім так. Бо па новаму календару адзначаюць гэта свята большасць праваслаўных памесных цэркваў. Па “старому” юліянскаму календару, па якому 25 снежня выпадае на 7 студзеня новага календара, Раство Хрыстова святкуюць толькі ў іерусалімскай, грузінскай, сербскай і рускай цэрквах. Часткай апошняй з’яўляецца і беларуская царква. У польскай праваслаўнай царкве дапушчальны як новы, так і стары каляндар.
Няхай Хрыстос зноў і зноў і ва ўсе дні нараджаецца ў нашых сэрцах!
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19