Леаніда Пляца не пускаюць на Ўсезамежны Сабор
14.03.2006Архірэйскі Сінод РПЦЗ, які адбываўся ў другой палове лютага, пацвердзіў прынятае папярэднім Сінодам вырашэнне аб немагчымасці ўдзелу ў ІV Усезамежным Саборы двух дэлегатаў, абраных ад Адэскай епархіі РІПЦ: іерэя Леаніда Пляца з Беларусі і міраніна Джона Хёрбста. Вылучанай прычынай адмовы з’явілася тое, што пасол ЗША ў Украіне Джон Хёрбст паводле абавязку сваёй службы мае кантакты з ЦРУ, а а.Леанід у момант пераходу ў РПЦЗ знаходзіўся пад забаронай у МП.
У афіцыйным адказе, накіраваным епіскапу Таўрычаскаму і Адэскаму Агафангелу, у дачыненні Леаніда Пляца гаворыцца, што яго ўдзел ува Ўсезамежным саборы “можа прынесці страты” Царкве, бо ў многіх узнікае пытанне тычна асобы “святара, які прыняў манаскі пострыг, даў манаскія абяцанні, а таксама пастрыг сваю жонку ў вялікую схіму, а потым перадумаў гэта”.
Дакументы, атрыманыя перадсаборнай камісіяй ад Мінскай епархіі Маскоўскага патрыярхату, пацвярджаюць, што ў 1992 годзе айцец Леанід Пляц без дазволу свайго епархіяльнага начальства прыняў манаскі пострыг з імем Георгій, а потым пастрыг сваю жонку ў вялікую схіму. Пастрыжаныя ў манаства ім былі і яшчэ некалькі жанчынаў. Аднак праз год іерэй палічыў свае ўласныя дзеянні “супрацьпраўнымі і злачыннымі з духоўнага пункту гледжання” і папрасіў мітрапаліта Мінскага Філарэта”усе гэтыя пострыгі лічыць несапраўднымі”.
Святар быў выбачаны і працягнуў жыць са сваёй жонкай, якая вызвалілася ад абяцанняў схімы. Аднак пасля за новыя кананічныя і маральныя парушэнні Л.Пляц быў пазбаўлены святарскага сану, пакінуў Мінскую епархію і перайшоў на службу да епіскапа Агафангела з РПЦЗ.
У Заяве ў адказ Сіноду РПЦЗ епіскап Агафангел апратэставаў гэтае рашэнне, сцвярджаючы, што “аргументацыя членаў нашага Сіноду ў адмове двум гэтым прадстаўнікам нашай епархіі браць удзел у працы Ўсезамежнага Сабору не ўяўляецца дастаткова пераканаўчай, і азначаныя асобы працягваюць заставацца ў статусе абраных ад Адэскай епархіі дэлегатаў”.
Крыніца:
Апошнія навіны