Архіепіскап Львоўскі і Галіцкі Аўгустын звярнуўся да беларускага і ўкраінскага народаў

Архіепіскап Львоўскі і Галіцкі Аўгустын напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў звярнуўся да беларускага і ўкраінскага народаў, паведамляе прэс-служба УПЦ. У звароце, у прыватнасці, гаворыцца: “Я, архіепіскап Львоўскі і Галіцкі Аўгустын (Маркевіч), беларус з паходжання, заклікаю беларусаў, маіх братоў, выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыняць удзел у выбарах. Памятайце, што гэта з’яўляецца вашым законным і неад’емным правам – выбраць на пасаду главы дзяржавы таго, каму выразіце давер вы, як беларускі народ, і толькі вы. Няхай вас не турбуюць спробы з-за мяжы ўмяшацца ў справы Рэспублікі Беларусь, разнастайныя прапагандысцкія акцыі, якія маюць на мэце паўплываць на бег выбараў. Вам,і толькі вам, грамадзянам суверэннай Беларусі, вырашаць свой лёс. А да маіх суайчыннікаў – украінцаў – я хачу звярнуцца з просьбай: паважайце нашых суседзяў-беларусаў, паважайце іх незалежнасць і іх выбар, якім бы ён не быў! Узгадайце, як заўсёды балюча было нам, украінцам, калі знешнія сілы спрабавалі паказаць нам, якой быць Украіне, навязвалі нам чужыя ідэалы і схемы. Прыйшоў час расставіць усё на свае месцы і ўсяму даць сваю аб’ектыўную ацэнку. Няхай жа беларусы самі вырашаюць свой лёс, без падказак з боку, без навязвання чужога досведу”.

Крыніца:

Православие Ру

Рубрыка: