ПРАВОСЛАВНАЯ ИНИЦИАТИВА больш не праваслаўная
16.03.2006На прыходы Мінскай епархіі разасланы цыркулярны ліст з подпісам мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта аб спыненні ўсякага супрацоўніцтва з ЗАТ «Христианская инициатива». У лісце паведамляецца, што «ўсім прыходам і арганізацыям Мінскай епархіі належыць устрымацца ад якіх-кольвек стасункаў з ёй і ад набыцця літаратуры, якую яна распаўсюджвае».
ЗАТ «Христианская инициатива», раней вядомае як ЗАТ «Православная инициатива», перарэгістраванае пад такой назвай пасля выхаду Мінскай епархіі са складу яго заснавальнікаў ў снежні мінулага году.
У якасці прычынаў недапушчальнасці «ў адпаведнасці з праваслаўнымі канонамі і статутам Беларускай Праваслаўнай Царкве» супрацоўніціва гэтай арганізацыяй названыя:
- Выданне літаратуры рэлігійнага зместу без благаславення свяшчэннаначалля Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- Распаўсюд праз свае друкаваныя выданні ўласных ідэяў і поглядаў, часам несумяшчальных з праваслаўным светапоглядам і выклікаючым раздзяленне ў Царкве і грамадстве;
- Парушэнне выключных правоў аўтараў пры перавыданні іх кнігаў.
ЗАТ «Православная инициатива» была да апошняга часу самым буйным прадпрыемствам, якое гандлявала друкаванай, богаслужбовай і абрадавай прадукцыяй царкоўна-праваслаўнага характару.
Прадпрыемства таксама займалася выданнем кніжнай прадукцыі, спецыялізуючыся на выданні агрэсіўна-шавіністычнага накірунку і шматразовым перавыданні "Закона Божия" Слабадскога. Гэтай часткі дзейнасці "Православной инициативы" і тычацца згаданыя вышэй прэтэнзіі.
У Мінску гэтаму прадпрыемству належыць крама «Православная книга».
Крыніца:
Апошнія навіны