ПРАВОСЛАВНАЯ ИНИЦИАТИВА больш не праваслаўная

На прыходы Мінскай епархіі разасланы цыркулярны ліст з подпісам мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта аб спыненні ўсякага супрацоўніцтва з ЗАТ «Христианская инициатива». У лісце паведамляецца, што «ўсім прыходам і арганізацыям Мінскай епархіі належыць устрымацца ад якіх-кольвек стасункаў з ёй і ад набыцця літаратуры, якую яна распаўсюджвае».

ЗАТ «Христианская инициатива», раней вядомае як ЗАТ «Православная инициатива», перарэгістраванае пад такой назвай пасля выхаду Мінскай епархіі са складу яго заснавальнікаў ў снежні мінулага году.

У якасці прычынаў недапушчальнасці «ў адпаведнасці з праваслаўнымі канонамі і статутам Беларускай Праваслаўнай Царкве» супрацоўніціва гэтай арганізацыяй названыя:

- Выданне літаратуры рэлігійнага зместу без благаславення свяшчэннаначалля Беларускай Праваслаўнай Царквы;

- Распаўсюд праз свае друкаваныя выданні ўласных ідэяў і поглядаў, часам несумяшчальных з праваслаўным светапоглядам і выклікаючым раздзяленне ў Царкве і грамадстве;

- Парушэнне выключных правоў аўтараў пры перавыданні іх кнігаў.

ЗАТ «Православная инициатива» была да апошняга часу самым буйным прадпрыемствам, якое гандлявала друкаванай, богаслужбовай і абрадавай прадукцыяй царкоўна-праваслаўнага характару.

Прадпрыемства таксама займалася выданнем кніжнай прадукцыі, спецыялізуючыся на выданні агрэсіўна-шавіністычнага накірунку і шматразовым перавыданні "Закона Божия" Слабадскога. Гэтай часткі дзейнасці "Православной инициативы" і тычацца згаданыя вышэй прэтэнзіі.

У Мінску гэтаму прадпрыемству належыць крама «Православная книга».

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: