Маліцца за Беларусь: як, калі і з кім разам?
17.03.2006Шэраг грамадскіх і хрысціянскіх лідэраў выступілі са зваротам усіх беларускіх хрысціян, якім яны ініцыявалі своеасаблівую акцыю малітвы за Беларусь: кожную пятніцу яны заклікалі разглядаць як дзень усеагульнага змірэння, паста і малітвы і а 20.00 гадзіне ў адзінстве ўзносіць свае малітвы аб міласці і ласцы для беларускай нацыі”. Зварот, падпісаны прадстаўнікамі розных хрысціянскіх канфесіяў – каталікамі, праваслаўнымі, грэка-каталікамі і евангельскімі хрысціянамі, быў надрукаваны ў сродках масавай інфармацыі з заклікам да хрысціян далучацца да гэтага звароту праз яго падпісанне, а таксама праз падтрымку акцыі сваёй малітвай.
У той жа час, напярэдадні выбараў, у Беларусі прайшла падобная смс-акцыя, ананімныя ініцыятары якой запусцілі ў смс-цыркуляванне заклік наступнага зместу: "Сябра! Гэты тыдзень а 22-й гадзіне молімся разам аб шчаслівым лёсе для нашай Радзімы. Разашлі мінімум 5-ці асобам. Неперарві ланцужка!Будзьма разам! Далучы іншых!" У гэтай акцыі, як бачым, час малітвы быў названы іншы – 22.00 штодзень.
Невядома, ці гэтыя дзве акцыі звязаныя паміж сабой, але відавочна, што нягледзячы на падобныя заклікі аб малітве, час малітвы пазначаны розны, што не зусім мэтазгодна было б, калі б гэты балі часткі адной акцыі – у пятніцу маліцца прапанавалі б два разы – а 8-й і а 10-й гадзіне вечара. Характар акцыяў таксама розны – калі першая акцыя была скіраваная на падтрымку ініцыятывы хрысціянскіх і грамадскіх дзеячаў, то смс-акцыя з’яўляецца ананімнай.
Для Беларусі падобныя малітоўныя акцыі з’яўляюцца незвычайнымі, але дадзеныя дзве акцыі безумоўна прывязаныя да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 19-га сакавіка.
Зварот "Будзем маліцца за Беларусь"
Крыніца:
Апошнія навіны