Памёр старац айцец Міхаіл Труханоў

Учора, 16 сакавіка, недалёка ад Мінску памёр у 89-гадовым узросце вядомы вызнаўца хрысціянскай веры і старац протаіярэй Міхаіл Труханоў. Айцец Міхаіл пятнаццаць год правёў у лагерах, турмах і паселішчах як вызнаўца праваслаўнай веры. Упершыню ён, яшчэ як студэнт Інстытута геадэзіі і картаграфіі, быў арыштаваны ў 1941 г. “за арганізацыю гуртка па вывучэнні Бібліі” і прабыў у лагерах да 1956 года. Вядомы айцец Міхаіл і як аўтар мноства пастырскіх працаў, як духаўнік. Апошнім часам а.Міхаіл жыў недалёка ад в.Касынь пад Мінскам разам з манахам Ніканам (былым дырэктарам завода халадзільнікаў Леанідам Калугіным, які падвергся пераследам з боку беларускага рэжыму за спробу вылучэння кандыдатам ў прэзідэнты ў 2001 годзе). Айцец Міхаіл Труханоў таксама з’яўляўся духаўніком святара Леаніда Пляца, калі той прыналежыў да Рускай Праваслаўнай Царквы.

Сёння ля труны а.Міхаіла служыў паніхіду Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Пазней паніхіду служыў прот.Віктар Белякоў, і на гэтай паніхідзе прысутнічаў клірык Адэскай епархіі РПЦЗ святар Леанід Пляц.

Цела памерлага старца будзе зараз перавезена ў Маскву, дзе ў панядзелак адбудзецца пахаванне.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: