Людзі ў чорным: спецназ супраць бацюшак
25.03.2006На акцыі апазыцыі, якая адбылася 25 сакавіка ў Менску, і на якую прыйшло паводле розных ацэнак ад 10 да 30 тыс.чалавек, актыўнымі паводзінамі адзначыліся святары Б(Н)АПЦ Леанід Акаловіч і Вікенцій. У час пачатку акцыі Леанід акаловіч нават павёў за сабой людзей: ён на высокім кіе нёс перавязаны бел-чырвона-белай стужкай напрастольны крыж. Святары незарэгістраванай рэлігійнай суполкі таксама ўдзельнічалі ў перамовах экс-кандыдата ў прэзідэнты Александра Казуліна з кіраўнікамі сілавых структураў, адказных за падаўленне акцыі. Святары разлічвалі на тое, што іх выгляд збянтэжыць тых, хто будзе разганяць дэманстрацыю, і яны не здолеюць падняць руку на святара ў расе і с крыжом, а таксама на тое, што таким чынам здолеюць паўплываць на зыход акцыі і прадухіліць гвалтоўны разгон. Іх разлік быў памылковым.
Больш падрабязна пачытаць пра разгон найбуйнейшай за апошнія гады акцыі апазіцыі і паглядзець фотаздымкі можна на сайце радыё "Свабода"
Крыніца:
Апошнія навіны