Сярод арыштаваных - святары з Грузіі

Тры грамадзяніна Грузіі, у тым ліку два святары, былі арыштаваныя ўночы падчас нядаўняй акцыі апазіцыі ў Мінску, удзельнікі якой пратэставалі супраць неадпаведных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі: паводле афіцыйнай інфармацыі на іх перамог дзеючы глава дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, набраўшы больша за 83% галасоў.

Сярод арыштаваных - праваслаўны святар-протаіерэй Васілій Кабахідзэ, а таксама глава грузінскай Злучнасці баптыстаў Мальчаз Сангулашвілі.

Паводле інфармацыі грузінскага тэлівізійнага каналу Руставі 2, грузіны трымалі сцягі сваёй краіны ў час акцыі. Яны былі абшуканыя, а потым арыштаваныя беларускім КДБ. Пасля гэтага яны былі высланыя з Беларусі і атрымалі забарону на ўезд у Рэспубліку Беларусь цягам 5ці гадоў.

Крыніца:

Руставі 2, "Царква"

Рубрыка: