Сьвятары аўтакефальнай царквы маліліся ў Курапатах

Сёньня ў Курапатах сьвятары Б(Н)АПЦ ("Беларускай Народнай аўтакефальнай Праваслаўнай царквы") Леанід Акаловіч, Віктар Кавалькоў і Генадзь Драздоў правялі набажэнства, прымеркаванае да падзеяў 4-гадовай даўніны, калі ва ўрочышчы згарэў намёт абаронцаў Курапатаў, і адзін з валянцёраў атрымаў моцныя апёкі. Удзельнікі доўгатэрміновай вахты памяці 2001-2002 гадоў сёньня ва ўрочышчы згадвалі тыя падзеі, а таксама праводзілі паралелі з сёлетнімі пасьлявыбарчымі пратэстамі.

Вахта памяці ў Курапатах доўжылася больш за 8 месяцаў. Валянцёры пратэставалі супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз месца масавых расстрэлаў. Праз курапацкую вахту памяці прайшлі некалькі сотняў чалавек.

Крыніца:

Радыё Свабода

Рубрыка: