Беларускія каталікі едуць у Варшаву на сустрэчу з папам

Вышэйшае каталіцкае духавенства Беларусі і вялікая колькасьць вернікаў рыхтуюцца да сустрэчы з папам Бэнэдыктам ХVІ, які напрыканцы траўня прыяжджае ў Польшчу.

Афіцыйнае запрашэньне на сустрэчу з пантыфікам атрымалі каля 1000 вернікаў, але паломніцтва ў Варшаву маюць намер зьдзейсьніць значна больш беларускіх каталікоў. Візыт папы ў Польшчу, які пачынаецца ў траўні - ягоны другі замежны візыт з часу ягонай інтранізацыі. Першую краіну, якую папа Бэнэдыкт ХVІ наведаў, была яго родная Нямеччына.

фота для анонсу - Радыё Свабода

Крыніца:

Радыё Свабода

Рубрыка: