Епіскап Васіль (Осбарн) прыняты пад юрысдыкцыю Ўсяленскага Патрыярхату

Прэс-рэліз

З Усяленскай Патрыярхіі, Святы і Святарны сінод, 8 чэрвеня 2006

Святы і Святарны сінод Усяленскага Патрыярхату у працэсе пасяджэння 8 чэрвеня 2006 г. са старшынствам Усесвяцейшага Ўсяленскага Патрыярха Варфаламея вывучыў просьбу Найасвячэннага Васіля, епіскапа Сергіеўскага, да Ўсяленскага Патрыярха і, улічваючы правілы 9, 17 і 28 ІV Усяленскага сабору, адзінагалосна пастанавіў прыняць пад юрысдыкцыю Ўсяленскага Патрыярхату вышэйназванага епіскапа і прызначыць яго ў Патрыяршы Экзархат праваслаўных прыходаў рускай традыцыі ў Заходняй Еўропе.

Потым Святы і Святарны Сінод пастанавіў, паводле просьбы архіепіскапа Команскага Гаўрыіла, старшыні вышэйназванага Экзархату, абраць епіскапа Васіля - з тытулам Амфіпольскі - яго вікарным епіскапам, каб ён пастарскі акармляў тых праваслаўных Вялікабрытаніі, якія пажадаюць знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Экзархату.

З Патрыярхіі, 8 чэрвеня 2006,

Галоўны Сакратарыят

Крыніца:

dioceseinfo.org

Рубрыка: