Курсы ангельскай мовы Lingua Franca у Мінску

Двухтыднёвы курс ангельскай мовы для хрысціянскай моладзі будзе праводзіцца ў Мінску 24.06 - 7.07. Курс Lingua Franca не толькі дасць вам магчымасць папрактыкавацца ў ангельскай мове праз незвычайныя методыкі, але таксама пазнаёміцца з іншымі маладымі хрысціянамі з Мінску і з-за мяжы. Удзел у курсе бясплатны. У праграме курса - наведанне першай беларускай сталіцы г.Наваградак і ўдзел у рыцарскім фэсце 30-1.07., а таксама ўдзел ў літургіі на беларускай мове ў гонар свята ўсіх святых зямлі беларускай.

Для больш падрабязнай інфармацыі, а таксама для заяўкі на ўдзел, просьба пісаць на наступны адрас: br@churchby.info да 20.06.2006 г. Увага, колькасць месцаў абмежаваная, таму СПЯШАЙЦЕСЯ! Абібокаў просьба не турбаваць нас заяўкамі - ад удзельнікаў курса патрабуецца стараннасць і наведвальнасць.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: