15 гадоў таму нацыянальным сцягам стаў бел-чырвона-белы, а гербам - ПАГОНЯ
19.09.2006Сёньня спаўняецца 15 гадоў, як пазачарговая сэсія Вярхоўнага Савету БССР прыняла новую назву краіны – Рэспубліка Беларусь. Чырвона-зялёны сьцяг БССР быў заменены на бел-чырвона-белы. А дзяржаўным гербам стала старажытная “Пагоня”. Сёньня тагачасныя дэпутаты шкадуюць, што не пасьпелі прыняць новы гімн Беларусі.
Прапанову аб прыняцьці новых дзяржаўных сымбаляў на разгляд сэсіі вынесла камісія Вярхоўнага Савету па культуры, адукацыі й захаваньні гістарычнай спадчыны. Першую прамову трымаў старшыня камісіі Ніл Гілевіч. Ягоны намесьнік Алег Трусаў узгадвае, як складана ішла працэдура галасаваньня.
(Трусаў: ) “Зь першага разу й з другога разу дзьве траціны галасоў мы не ўзялі, некалькі разоў перагаласоўвалі. І я лічу, што гэта проста Бог дапамог. Дарэчы, вельмі моцна нам дапамог Філарэт і ўсе праваслаўныя сьвятары. Гэта было вельмі важна. Гэта было тое, што аб’яднала нацыю."
Крыніца:
Апошнія навіны