Сайт у падтрымку пратэстанцкай царквы
Сайт грамадзянскай ініцыятывы ў падтрымку пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" рыхтуецца да адкрыцця па адрасе: http://post-golodovka.org. Царква "Новае жыццё" праводзіць пост-галадоўку, для таго, каб супрацьстаяць пазбаўленню царквы будынка па вул.Кавалёва, 72. Будынак быў набыты царквой у 2002 г. як кароўнік і быў рэканструяваны пад малітоўнае памяшканне, аднак улады адмаўляюцца перапрафіляваць яго ў культавы будынак. Адкрыты канфлікт пачаўся яшчэ летась, калі Мінгарвыканкам пазбавіў царкву права карыстання будынкам з наступным прымусовым выкупам, а 29 верасня 2006 году фондам Мінгармаёмасці былі пералічаныя грошы на рахунак царквы, якой было дадзена 10 дзён на вызваленне будынка. У знак пратэсту царква 5 кастрычніка пачала бестэрміновы пост-галадоўку.
Царква "Новае жыццё" заклікае ўсіх неабыякавых да сітуацыі хрысціян далучыцца да акцыі пратэсту супраць парушэння рэлігійных правоў у Беларусі.
Крыніца:
Апошнія навіны
