Пастар «Новага жыцця» быў абраны епіскапам хрысціян поўнага Евангельля

У суботу 11 лістапада быў абраны новы епіскап Рэлігійнага аб’яднання абшчынаў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь Ім стаў Вячаслаў Ганчарэнка – старэйшы пастар царквы «Новае жыццё».

Справаздачна-выбарны сход праходзіў у менскім будынку царквы «Новае жыццё» па адрасе: Кавалёва, 72. На сходзе прысутнічаў начальнік аддзелу па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў з апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандар Калінаў. Ён адмовіўся каментаваць сытуацыю вакол царквы «Новае жыццё».

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: