«Духоўнае вымярэнне інтэрнэт-прасторы»
01.12.2006Студэнцкая канферэнцыя «Духоўнае вымярэнне інтэрнэт-прасторы» прайшла ў Мінску 1 снежня 2006 г. на базе Інстытута тэалогіі БДУ.
Канферэнцыя сабрала адміністратараў такіх інтэрнэт-праектаў, як афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, партал Мінскіх духоўных школ, партал Інстытута тэалогіі БДУ, партал "Православие и современность", партал прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці "Ўсіх тужлівых Радасць", партал "Праваслаўны дом", а таксама сайтаў прыходаў у гонар іконы "Неўпівальная Чаша" і Раства Іаана Хрысціцеля, інтэрнэт-праекта "Логос" і сайта, прысвечанага святому праведнаму Іаану Кармянскаму.
Мерапрыемства скончылася круглым сталом і прыняццем рэзалюцыі, у якой, у прывтанасці, адзначалася неабходнасць стварэння спецыялізаванага форуму беларускіх праваслаўных веб-распрацоўшчыкаў, распрацоўкі супольнага кантэнт-праекту WWW.HRAM.BY, арганізацыі якаснай плыні навінаў у свецкія СМІ, а таксама арганізацыя стужкі навінаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і інш.
Крыніца:
Апошнія навіны