8-11 снежня ў Мінску адбываецца семінар Сіндэсмаса
08.12.2006Семінар Сіндэсмаса "Царква ў жыцці грамадства і навакольнага свету" тэматычна падзяляецца на дзве часткі:
* Царква ў жыцці грамадства. Разам мы прасочым, якім чынам удзел Царквы ў жыцці грамадства адлюстроўваецца ў Евангеллі і ў святых айцоў, а таксама разгледзім шэраг станоўчых і адмоўных прыкладаў удзелу Царквы ў сацыяльных працэсах.
* Быць хрысціянінам - клапаціцца пра экалогію? Паспрабуем зрабіць кароткае, але сур'ёзнае даследаванне "тэалогіі стварэння" айцоў Царквы і яе выкарыстання для нас, якія жывем у 21 стагоддзі. Таксама на семінары будзе магчымасць даведацца пра простыя і вычарпальныя прынцыпы экалагічных паводзінаў для выкарыстання ў штодзённым жыцці.
* Нарэшце, мы зробім спробу высветліць ўзаемасувязі паміж унутраным уладкаваннем, экалогіяй, чалавечага грамадства і створанага свету/прыроды і нашай адказнасцю за абедзве сферы.
Праграма будзе ўключае як "тэарэтычныя" (даклады і дыскусіі), так і "практычныя" (праца ў малых групах, сустрэчы, гульні) элементы для таго, каб удзельнікі атрымалі большую карысць.
У семінары бяруць удзел больш за 30 маладых людзей з усяго свету.
Крыніца:
Апошнія навіны