Круглы стол "Хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай Беларусі"

18-19.12.2006 у Мінску на сядзібе ГА БНФ "Адраджэнне" (прасп. Машэрава, 8) праходзіць круглы стол "Хрысьціянскія каштоўнасьці ў сучаснай Беларусі: захаваныя традыцыяй, укаранёныя адукацыяй, адкінутыя бязьвер’ем". У межах канферэнцыі гучаць наступныя даклады:

18 снежня - 14.30. “Хрысьціянскія каштоўнасьці ў беларускай літаратуры: традыцыі і сучасныя тэндэнцыі” (др.філ.Уладзімер Конан); 15.15. “Страх ці вера? Духоўны падмурак сацыяльна-палітычных рэаліяў сучаснай Беларусі (др.тэалогіі Ірына Дубянецкая); 16.00. “Малітва і праца – неад’емныя чыньнікі жыцьця хрысьціяніна” (Юрый Галавань);

19 снежня - 14.30. “Рэлігія і выяўленчае мастацтва: узвышэньне чалавечай душы” (праф.Юрый Хадыка); 15.15. “Рэлігійная ідэнтычнасьць у сучаснай Беларусі: праблема каштоўнасьцяў” (маг.гум.н. Наталля Васілевіч); 16.00. “Вера і ідэалогія” (Аляксей Шэін).

Абодва дні з 17.00. да 19.00. адбываюцца дыскусіі.

Канферэнцыя арганізаваная ГА БНФ "Адраджэнне". Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: