Премии "За духовное возрождение" 2006 года

Указ

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

нумар 770

Аб прысуджэнні прэміі "За духоўнае

адраджэнне" 2006 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію "За духоўнае адраджэнне" 2006 года (далей – прэмія):

Бліну Уладзіславу Уладзіслававічу – намесніку старшыні рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання "Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў на Беларусі", ардынарнаму епіскапу мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь";

Ганагу Барысу Аляксандравічу – выкладчыку школы катэхізатараў пры мясцовым рэлігійным аб'яднанні "Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы";

Шалуху Ігару Міхайлавічу – благачыннаму прыходаў Мядзельскай акругі мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы", настаяцелю рэлігійнай абшчыны "Прыход храма Святой Жываначальнай Троіцы ў г.Мядзеле Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы".

Крыніца:

Белта

Рубрыка: