На Глыбоччыне распачынаецца фестываль «Magnificat 2007»

20 чэрвеня 2007 г. у Глыбокае прыбылi арганізатары, члены журы і госці Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat 2007», які праходзіць ужо ў трэці раз. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 21 чэрвеня ў Удзеле.

Мерапрыемствы фестывалю праходзяць у Глыбокім, а таксама ў вёсках Удзела і Мосар. Розныя канфесіі, розныя творчыя плыні аб’яднала ідэя евангелізацыі грамадства і падтрымкі агульначалавечых каштоўнасцяў сродкамі кіно і тэлебачання.

Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» з’яўляецца аглядам прац беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, скіраваных на евангелізацыю грамадства і падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў, створаных у розных хрысціянскіх традыцыях.

У фестывалі бяруць удзел каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія тэлевізійныя каналы і кінастудыі з 14 краін свету. На форуме прадстаўлены таксама свецкія творчыя аб’яднанні і асобныя дзеячы мастацтва. Такім чынам, мерапрыемства мае цалкам экуменічны характар, і адзіным крытэрыем для вызначэння пераможцаў з’яўляецца агульны ўзровень прадстаўленых прац.

Крыніца:

Рыма-каталіцкi Касцёл на Беларусі

Рубрыка: