Адкрыццё праваслаўнай гімназіі ў Бабруйску
28.08.2007У межах дамовы пра супрацоўніцтва паміж Царквой і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 31 жніўня адбудзецца адкрыццё праваслаўнай гімназіі ў г. Бабруйску. За парты ў гэтай унікальнай установе адукацыі сядуць 17 першакласнікаў.
Гімназія ўладкаваня ў адрэстаўраваным будынку былога дзіцячага садку намаганнямі Свята-Мікола-Сафійскага прыходу, які і з'яўляецца яе заснавальнікам. Навучальны працэс будзе адбывацца паводле навучальных планаў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у якія ўключаныя заняткі па праваслаўнай культуры.
Настаяцель святар Аляксій Канаплёў і дабрачынцы стварылі ўсе неабходныя ўмовы для паспяховага навучання і духоўна-маральнага выхавання юных гімназістаў. Гімназія мае ўтульныя класы, актавую залю, бібліятэку, трапезную (сталоўку) і квітнеючы дворык. Навучанне будзе ажыццяўляцца за кошт Царквы.
Удзень адкрыцця гімназіі адбудзецца асвячэнне гмназічнага храму ў гонар прападобнапакутніцы Лізаветы. На навучанне дзяцей блаславіць кіруючы епіскап Баранавіцкі і Быхаўскі Серафім. Адбудзецца ўзнагароджанне асобаў, якія ўзялі актыўны ўдзел у стварэнні навучальнай установы.
На першы званок запрошаныя высокія госці з Магілёўскага гарвыканкаму, Бабруйскага гарвыканкаму, Бабруйскага гарсавету, Бабруйскага гарадскога аддзелу адукацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскай духоўнай акадэміі.
Пераклад з рускай мовы: партал "Царква"
Крыніца:
Апошнія навіны