Архімандрыт Леанід (Філь), рэктар Мінскіх духоўных школ, абраны епіскапам Рэчыцкім, вікарыем Гомельскай епархіі
27.12.200727 снежня на пасяджэнні Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы быў заслуханы рапарт мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Мітарапаліт Філарэт прадставіў на разгляд Святога Сінода пытанне пра ўстанаўленне вікарыяцтва ў Гомельскай епархіі і прызначэнні вікарыя з тытулам "Епіскап Рэчыцкі". Кандыдатам на гэтую пасаду быў прапанаваны архімандрыт Леанід (Філь Феадосій Мітрафанавіч), рэктар Мінскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі.
Гэтая прапанова абгрунтоўваецца неабходнасцю актывізацыі місіянерска-асветніцкай дзейнасці на Гомельшчыне.
Як адзначаецца ў рапарце, архімандрыт Леанід 17 год "адказна працаваў у сценах Жыровіцкага манастыра, і больш за 10 год у якасці рэктара Мінскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. На гэтыя гады прыйшоўшай цяжкі перыяд капітальнага рамонту будынкаў Духоўных Школ і іх добраўпарадкавання. Пад кіраўніцтвам а. Леаніда паспяхова ідзе выхаваўчая і навуковая праца Рады Мінскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі".
Пасля абмеркавання і гутаркі з архімандрытам Леанідам удзельнікі пасяджэння Святога Сіноду вырашылі: абраць архімандрыта Леаніда (Філя), рэктара Мінскаіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі, епіскапам Рэчыцкім, вікарыем Гомельскай епархіі з вызваленнем ад пасады рэктара.
Найменне і хіратонія архімандрыта Леаніда (Філя) у епіскапскі сан будзе здзейсненая ў горадзе Мінску.
Крыніца:
Апошнія навіны