Адпяваньне супачылага Кастуся Акулы (Аляксандра Качана)
05.02.20084 лютага 2008 г. у царкве Сьв. Кірылы Тураўскага г.Таронта (Канада) адбыўся абрад адпяваньня супачылага Кастуся Акулы (Аляксандра Качана), пісьменьніка й грамадзкага дзеяча беларускае эміграцыі, аднаго з заснавальнікаў гэтае Парафіі БАПЦ.
Багаслужбу супольна адправілі па-беларуску, па-царкоўнаславянску, па-украінску й па-ангельску сьвятары :
а.Вячаслаў Логін (Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква),
а.Яўгеніюш Здраеўскі (Амерыканская Аўтакефальная Праваслаўная Царква),
а.Юры Гнатко (Украінская Праваслаўная Царква Канстантынопальскага Патрыярхату).
Паховіны адбыліся на могліках ‘Pine Hills Cemetery’ г.Таронта.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19