Адпяваньне супачылага Кастуся Акулы (Аляксандра Качана)

4 лютага 2008 г. у царкве Сьв. Кірылы Тураўскага г.Таронта (Канада) адбыўся абрад адпяваньня супачылага Кастуся Акулы (Аляксандра Качана), пісьменьніка й грамадзкага дзеяча беларускае эміграцыі, аднаго з заснавальнікаў гэтае Парафіі БАПЦ.

Багаслужбу супольна адправілі па-беларуску, па-царкоўнаславянску, па-украінску й па-ангельску сьвятары :

а.Вячаслаў Логін (Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква),

а.Яўгеніюш Здраеўскі (Амерыканская Аўтакефальная Праваслаўная Царква),

а.Юры Гнатко (Украінская Праваслаўная Царква Канстантынопальскага Патрыярхату).

Паховіны адбыліся на могліках ‘Pine Hills Cemetery’ г.Таронта.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: