Епіскапская хіратанія архімандрыта Леаніда (Філя) ў епіскапа Рэчыцкага, вікарыя Гомельскай епархіі

12 лютага, у дзень памяці Ўсяленскіх свяціцеляў і настаўнікаў Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуснага – нябесных апекуноў Мінскіх Духоўных школ – ва Ўспенскім саборы Жыровіцкага манастыра адбылася епіскапская хіратанія рэктара Мінскіх Духоўных акадэміі і семінарыі архімандрыта Леаніда (Філя).

Напярэдадні па вячэрнім багаслужэнні быў выкананы чын нарачэння архімандрыта Леаніда ў епіскапа Рэчыцкага, вікарыя Гомельскай епархіі.

Хіратанію выканаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха, старшыні Навучальнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, рэктара Маскоўскіх Духоўных школ архіепіскапа Вярэйскага Яўгенія, архіепіскапа Вініцкага і Магілёў-Падольскага Сімяона, архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя, вікарыя Кіеўскай мітраполіі архіепіскапа Вышгародскага Паўла, архіепіскапа Полацкага і Глыбокскага Феадосія, архіепіскапа Ніжагародскага і Арзамаскага Георгія, вікарыя Віцебскай епархіі епіскапа Друцкага Пятра, епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, епіскапа Беластоцкага і Гданьскага Якава (Польская Праваслаўная Царква), епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана, епіскапа Тураўскага і Мазырскага Стэфана, вікарыя Смаленскай епархіі епіскапа Вяземскага Ігнація, вікарыя Кіеўскай мітраполіі епіскапа Барыспальскага Антонія, епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма.

Пераклад на беларускую мову А.К.

Крыніца:

Официальный сайт Московоского Патриархата

Рубрыка: