СРЦ прызначае камітэт па пошуку новага генеральнага сакратара
19.02.2008Цэнтральны Камітэт Сусветнай Рады Цэркваў ухваліў прызначэнне камітэту па пошуку новага генеральнага сакратара. Чакаецца, што выбары новага генеральнага сакратара адбудуцца на наступнай сустрэчы Цэнтральнага Камітэту ў верасні 2009 г.
Пошукавы камітэт будзе шукаць кандыдатаў, якія стануць спадкаемцамі цяперашняга генеральнага сакратара, д-ра Сэмюэля Кобія, які паведаміў сябрам Цэнтральнага Камітэту, што не будзе вылучацца на другі тэрмін. Імёны сябраў пошукавага камітэту будуць абвешчаныя пазней.
С. Кобія абвесціў пра свае намеры сёння, спасылаючыся на асабістыя прычыны нежадання намінавацца на другі тэрмін. Цэнтральны Камітэт СРЦ мусіў абвясціць пра працяг яго цяперашніх паўнамоцтваў, якія скончваюцца 21 снежня 2008 г.
“Цэнтральны Камітэт успрыняў гэтую навіну з жалем, але прымае рашэнне генеральнага сакратара. Мы жадаем выказаць павагу да яго рашэння і прыватнасці яго жыцця," - паведаміў ўвечары панядзелка мадэратар Цэнтральнага Камітэту СРЦ д-р Вальтэр Альтман. - "Мы жадаем выразіць глыбокую падзяку Сусветнай Рады Цэркваў за адданае служэнне д-ра С.Кобія Радзе з таго часу, як ён стаў генеральным сакратаром у студзені 2004 г."
С. Кобія стаў першым афрыканцам, абраным на пасаду генеральнага сакратара, да таго ён быў генеральным сакратаром Нацыянальнай Рады Цэркваў у Кеніі. У дадатак да таго, што ён быў генеральным сакратаром, д-р Кобія раней выконваў абавязкі выканаўчага дырэктара дэпартаменту СРЦ "Справядлівасць, мір і стварэнне", а таксама дырэктара аддзелу "Пытанні і тэмы".
Пераклад на беларускую - партал "Царква"
Крыніца:
Апошнія навіны