Арганізатары кампаніі ў абарону правоў на свабоду сумленьня сустрэліся з амбасадарам ЗША
21.02.2008На сустрэчы з амбасадарам ЗША Карэн Сьцюарт праблему парушэньня правоў веруючых абмяркоўвалі сустаршыні аргкаміта па стварэньні “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Павал Севярынец, Аляксей Шэін, Віталь Рымашэўскі, епіскап Аб’яднаньня хрысьціян поўнага Эвангельля Вячэслаў Ганчарэнка, юрыст царквы “Новае Жыцьцё” Сяргей Луканін, пастары некаторых эвангельскіх цэркваў.
На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з захаваньнем права на свабоду сумленьня ў Беларусі, Кампанія ў абарону правоў на свабоду сумленьня, у ходзе якой ужо сабрана больш за 50 000 подпісаў, былі агучаны факты парушэньня правоў веруючых.
Карэн Сьцюарт зазначыла, што ўрад ЗША зь вялікай увагай ставіцца да пытаньня свабоды сумленьня, бо гэта адно з базавых правоў чалавека, безь якога немагчыма пабудова дэмакратычнай дзяржавы. Амбасадар ЗША запэўніла, што гэтаму пытаньню будзе ўдзяляцца пільная ўвага.
Крыніца:
Прэсавая служба аргкамітэта па стварэньні “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”
Апошнія навіны