Круглы стол "Свабоднае веравызнанне: закон, адукацыя, талерантнасць"

17 красавіка экспертамі сайта "За свабоднае веравызнанне" ў офісе грамадскага аб'яднання БНФ "Адраджэньне" (Мінск, пр. Машэрава, 8) быў праведзены круглы стол "Свабоднае веравызнанне: закон, адукацыя, талерантнасць". У яго працы ўзялі ўдзел вернікі розных канфесій, якія маюць дачыненне да агульнаадукацыйных і асветніцкіх праграмаў у сваіх супольнасцях, настаўнікі агульнаадукацыйных школаў, дзе выкладаецца рэлігіязнаўства, навукоўцы, грамадскія дзеячы, журналісты.

Ад арганізатараў з уступным словам выступілі  публіцыст і рэдактар сайту Валянціна Трыгубовіч і юрыст Артур Ліўшыц. На працягу круглага стала прагучалі выступы старшыні Рэлігійнага аб'яднаньня абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Рэспубліцы Беларусь Якава Басіна ("Свабода асобы і рэлігія"), юрыста Дзіны Шаўцовай ("Рэлігія і заканадаўства аб адукацыі"), пастара "Царквы Ісуса Хрыста" Барыса Чарнаглаза ("Адукацыйная сістэма і талерантнасць"), былога дырэктара мінскай СШ № 132 Таццяны Недасекі ("Рэлігія, сям'я і школа").

Адбылася вольная дыскусія удзельнікаў. Па вынікам круглага стала будзе апублікаваны прэс-рэліз.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: