Канферэнцыя «Прымірэнне ў Еўропе: мэты і задачы цэркваў перад выклікамі сучаснасці»
06.05.2008Багаслоўская канферэнцыя ў межах праекту “Прымірэнне ў Еўропе” адбылася 6 мая ў Інстытуце тэалогіі БДУ. У рабоце канферэнцыі бралі ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт (БПЦ), Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч (РКЦ), архіепіскап Уроцлаўскі і Шчэцінскі Іерамія (ПАПЦ), біскуп Евангелічнай Царквы Германіі Клаўс Воленвебер, прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай і грэка-каталіцкай цэркваў Беларусі і Ўкраіны.
Перад пачаткам канферэнцыі адбылася прэсавая канферэнцыя для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
З дакладамі выступілі паўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Л.П.Гуляка, заг.кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі праф.А.В.Данілаў, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, архіепіскап Іерамія, кіраўнік офіса Сусветнай Рады Цэркваў ва Ўсходняй Еўропе Я. Матрэнчык.
Праца канферэнцыі завяршылася круглым сталом на тэму “Што належыць рабіць дзеля стварэння ў Беларусі механізму сталага міжхрысціянскага партнёрства ўваччу сацыяльных пагрозаў і выклікаў сучаснасці?”
Крыніца:
Апошнія навіны